6 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. У Маладзечне адбыўся ХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, які сёлета прайшоў пад знакам 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны ў яго рамках, — святочны канцэрт “Пад небам сонца і дзяцінства” з удзелам творчых калектываў і салістаў, юных паэтаў, празаікаў Мінскай вобласці, пераможцаў абласнога злёту “Юныя таленты Міншчыны”.
Удзел ў гэтым канцэрце прыняла і юная капыльская зорачка — салістка раённага Цэнтра культуры Дзіяна Зінавенка, якая вучыцца ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага.