Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Важкi капыльскi каравай

07.09.2011

7 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. У Капылі адбыўся першы сельскагаспадарчы кірмаш, да якога далучылася яшчэ адна надзвычай важная падзея — узнагароджванне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2011 годзе.

7 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. У Капылі адбыўся першы сельскагаспадарчы кірмаш, да якога далучылася яшчэ адна надзвычай важная падзея — узнагароджванне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2011 годзе.
Аграрыі раена ўнеслі значны ўклад у агульны каравай вобласці — намалацілі звыш 146 тысяч тон, што на 16 тысяч тон больш, чым у мінулым годзе. Згодна з рашэннем Капыльскага райвыканкама пераможцам уборачнай кампаніі сёлетняга года сярод гаспадарак першай групы прызнана ААТ “Семежава” (дырэктар Іван Лянько),  дзе  атрымана  па  58,1 ц/га (на 9 ц/га больш, чым летась) і па 152 кг з 1 бала-гектара, валавы збор склаў 11 041 тону, ці 112,7 % да мінулага года. Сярод лідараў таксама ААТ “Скабін” (дырэктар Віктар Станкевіч) з рэзультатам 56,2 ц/га (на 10,5 ц/га больш), 159 кг з 1 бала-гектара і 6293,5 тоны (118,1 %), ААТ “Піянер-Агра” (Аляксандр Макарчук), дзе намалацілі па 53,7 ц/га (на 3,7 ц/га больш), па 125 кг на 1 бала-гектар, валавы збор — 7789 тон (111 %), ААТ “Старыца-Агра” (Уладзімір Рудакоўскі) — ураджайнасць у гаспадарцы 51,4 ц/га (на 7,3 ц/га больш), з 1 бала-гектара атрымана па 143 кг зерня, валавы збор — 10 366 тон (105,8 %). Гаспадаркі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі,  а  іх кіраўнікі — грашовымі  прэміямі.Сярод гаспадарак другой групы перамог філіял “Лакнея” УП “Прыорлізінг” (кіраўнік Алег Шахновіч), дзе намалацілі па 46,2 ц/га (на 11,2 ц/га больш), атрымалі  па  124  кг  зерня  з 1 бала-гектара, валавы збор склаў 6014 тон (161,3 %). Гаспадарка таксама была ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а кіраўнік — грашовай прэміяй.
Сярод узнагароджаных былі кіраўнікі МАУП “Доктаравічы” Уладзімір Дземянкоў, філіяла “В. Раёўка” Леанід Петрушэня, ЗАТ “Жыліхава” Аляксандр Кукраш, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргей Кавалеўскі — такім чынам адзначана плённая праца гэтых гаспадарак па павелічэнні валавога збору збожжа да ўзроўню 2010 года і выхаду зерня на 1 бала-гектар не менш за 100 кг.
Былі падведзены вынікі работы і ў індывідуальным спаборніцтве. Пераможцамі з уручэннем Ганаровых грамат і прэмій прызнаны (у сваім класе машын) экіпаж ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Міхаіла Дарашэвіча і Мікалая Міхайлоўскага, Сяргей Пяцігорац і Андрэй Міцько з ААТ “Ціміразеўскі”, Аляксей Пісарэнка і Уладзімір Бізеў з гэтай жа гаспадаркі. Вызначыліся лідары сярод вадзіцеляў і аператараў збожжасушыльных комплексаў. Заслужаную ўзнагароду атрымалі вадзіцель МАУП “Доктараві-чы” Вікенцій Кухарчык і звяно аператараў з ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Аляксандра Андрэева і Андрэя Якубовіча.
Былі  падведзены і вынікі работы сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі. Для ўручэння заслужаных узнагарод на сцэну запрасілі першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Наталлю Гарбацэвіч. Згодна з рашэннем Капыльскага райвыканкама лідарамі жніва прызнаны (па сваіх групах камбайнаў) маладзёжныя экіпажы з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Івана і Сяргея Каралёў, Алега Пяцігорца і Аляксея Астахава, вадзіцелі Сяргей Турэйка з гэтай жа гаспадаркі і Сяргей Байчык з ААТ “Мажа-Агра”. Яны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.
А дадаткам да ўсіх атрыманых віншаванняў і падарункаў стаў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны народным ансамблем народнай музыкі “Спадчына”.Спакон веку для беларуса не было большай каштоўнасці, чым хлеб. І той, хто яго вырошчвае, ведае яго сапраўдную цану. Таму і заслугоўвае самых шчырых слоў прызнання і ўдзячнасці за сваю плённую працу.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы