Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Перамога не паўплывае на турнірнае становішча

08.09.2011

8 верасня, Капыль /Уласн. iнф./.Футбольны клуб “Капыль” на сваім полі правёў чарговую сустрэчу ў рамках чэмпіяната Мінскай вобласці другой лігі. Сапернікам нашых футбалістаў стаў ФК “Валожын”, які ішоў у турнірнай табліцы ўслед за нашымі землякамі і займаў шосты радок.
Першымі адкрылі лік госці ўжо ў першым тайме. Але ў хуткім часе ўдар капыляніна Паўла Лазоўскага не змог парыраваць валожынскі галкіпер, і каманды з нічыйным лікам пайшлі на перапынак.
У другой палове клубы паказвалі прыблізна аднолькавую гульню. Толькі ў канцы сустрэчы трапны ўдар капыляніна Дзмітрыя Сцяпуры прымусіў футбалістаў ФК “Валожын” даставаць мяч з сеткі варот. Канчатковыя лічбы на табло – 2:1 на карысць капылян. Фактычна гэта перамога не паўплывае на турнірнае становішча ФК “Капыль”, які з дзясяццю ачкамі ідзе толькі на пятым радку ў табліцы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы