Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З гісторыі Экідэну

13.09.2011

13 верасня, Капыль /Уласн. iнф./Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” у 14 раз сустрэне мацнейшых бегуноў краіны. Штогод святочнае мерапрыемства дорыць шмат відовішчных момантаў, цікавых і запамінальных сустрэч.
Гісторыя капыльскага свята бегу вядзе адлік з 2 жніўня 1998 года, калі адбыўся першы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па эстафетным бегу на марафонскай дыстанцыі (далей - экідэн). Спаборніцтвы атрымалі прызнанне ў спартсменаў, аматараў спорту і пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Капыльскага райвыканкама, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі штогод праводзяцца ў г. Капылі. З кожным годам да іх далучаецца ўсё больш вядомых і прадстаўнічых дзяржаўных і грамадскіх спартыўных структур.
Фармат экідэна - класічная марафонская дыстанцыя (42 195 м), падзеленая на восем этапаў рознай працягласці, якія па чарзе пераадольваюць удзельнікі каманды. У 2004 г. мерапрыемства мела статус рэспубліканскіх спаборніцтваў, у 2005-м - Кубка Беларусі. З мінулага года ён праводзіцца як рэспубліканскія спаборніцтвы ў рамках нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”.
З 1998 па 2001 год каманды абласцей і г. Мінска выступалі змешанымі складамі - 4 мужчыны, 4 жанчыны. Пераможцам першага чэмпіянату стала каманда Брэсцкай вобласці. З 2002 года мужчынскія і жаночыя каманды выступаюць паасобку.
Своеасаблівы каларыт экідэну надае ўнікальны ландшафт мясцовасці, па якім пракладзена траса спаборніцтваў. Перапад вышыні на трасе складае каля 30 метраў. У сувязі са зменай маршруту ў 2007 годзе рэкорд трасы цяпер належыць мінулагоднім пераможцам - мужчынскай камандзе Магілёўскай вобласці (2:11.08) і жаночай камандзе Гродзенскай вобласці (2:29.25).
Штогод у рамках спартыўнага мерапрыемства праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы эстафетных каманд сярод агульнаадукацыйных школ і ДЮСШ па трох узроставых групах. У 2009 годзе ў іх прынялі ўдзел 103 каманды з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Тады ж праграму свята папоўнілі спаборніцтвы эстафетных каманд сярод раёнаў на паўмарафонскай дыстанцыі (21 км), абласцей - 4х400 м, дзіцячых садоў - 6х50 м. Першым пераможцам паўмарафону стала каманда мікрараёна «Паўднёвы» г. Баранавічы - 1:12.18.Летась у праграму ўключаны эстафеты 6х1000 м для навучэнцаў сельскіх і гарадскіх школ «Эстафеты Міншчыны». А сёлета на старт упершыню выйдуць  каманды прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны, вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, а таксама суседзяў з блізкага замежжа – Літвы, Латвіі і Расіі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы