Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раннія ды цукрыстыя

14.09.2011

14 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. З 31 жніўня на Цімкавіцкім буракапрыёмным пункце ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” пачалася ранняя прыёмка салодкага кораня. Даведзена заданне штодзень прымаць па 500 т прадукцыі ад Капыльскага, каля 200 т – ад Клецкага і каля 50 т – ад Уздзенскага раёнаў.
Па плане раёну за першыя дзесяць дзён верасня неабходна было здаць 14 364 т салодкіх караняплодаў, а ўжо пастаўлена 24 250 т, у тым ліку 7686 т на Цімкавіцкі пункт. Увогуле ж буракапрыёмным прадпрыемствам за гэты час прынята 12 229 т. Здачу прадукцыі дзяржаве ўжо закончылі аграрыі ААТ “Суворава-Агра”, на рахунку якіх 3770 т (у чыстым выглядзе), працягваюць пастаўляць цукровыя буракі ААТ “Прагрэс-2010”, “Капыльскае”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Ціміразеўскі”, “Мажа-Агра”, “Малінава”, СГФ “Руднае”, ЗАТ “Жыліхава”, РСУП “Бабоўня”.
Работа на пункце пакуль што вядзецца па ўстаноўленым графіку з 8 да 17 гадзін без перапынку на абед, задзейнічана таксама і субота, каб прадукцыя не псавалася, знаходзячыся ў кагатах.
Тэхніка да прыёмкі падрыхтавана своечасова і была поўнасцю гатова. У тэрмін адрамантаваны чатыры БУМы (буртаўкладачныя машыны) і два пагрузачныя сродкі. Сёлета наладжана аўтаматызаваная прыёмка праз электронную сістэму ўзважвання. А паспяхова спраўляецца з усім гэтым працэсам калектыў з 15 працаўнікоў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы