Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сёння бібліятэка – гэта інтэлектуальны дом

15.09.2011

6 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк — гэта падзея ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да ведаў. Сённяшняя бібліятэка — гэта інтэлектуальны дом, які адлюстроўвае хуткія тэмпы сучаснага жыцця. 

6 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк — гэта падзея ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да ведаў. Сённяшняя бібліятэка — гэта інтэлектуальны дом, які адлюстроўвае хуткія тэмпы сучаснага жыцця. 
Прызнаннем высакароднай місіі бібліятэк на ўзроўні дзяржавы з’яўляецца прыняцце праграмы “Культура Беларусі на 2011-2015 гг.”, дзе выкладзены асноўныя мэты развіцця бібліятэчнай сістэмы да 2015 года — забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў розных груп карыстальнікаў. Бібліятэкі раена прадстаўляюць карыстальнікам не толькі такі від дакумента, як кніга і перыядычнае выданне, а і электронны дакумент. Трынаццаць бібліятэк маюць выхад у інтэрнэт і электронную пошту, ствараюцца электронныя базы дадзеных краязнаўчай тэматыкі і прадстаўляюцца карыстальнікам. Электронны каталог сістэмы налічвае 55,5 тыс. запісаў. Праз сайт цэнтральнай бібліятэкі прыходзяць запыты самай рознай тэматыкі з розных куткоў свету.
У бягучым годзе цэнтральная раённая бібліятэка імя А. Астрэйкі атрымала праз віртуальны чытальны зал Нацыянальнай бібліятэкі доступ да сусветнай базы перыядычных выданняў “ІНТЭГРУМ”. У рэжыме рэальнага часу перыядычныя выданні сталі даступны нашым карыстальнікам.
Ад  выдавецтва “Беларускі Экзархат” бібліятэка  атрымала ўнікальнае факсімільнае выданне “Слуцкае Евангелле”. Прэзентацыя гэтага  шэдэўра выклікала цікавасць чытачоў усіх узростаў.
Змястоўна працуюць Быстрыцкая, Вялікараёўская, Цімкавіцкая, Семежаўская,  Грозаўская сельскія бібліятэкі па мэтавай праграмме “Разам з кнігай мы расцём”. Цікава прайшлі мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі — тэатралізаванае прадстаўленне “Незвычайныя прыгоды Бабы Ягі і Бармалея” да Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі і “Свята дзяцінства” падчас летніх канікул, мерапрыемствы Скабінскай сельскай бібліятэкі.
У бягучым годзе паспяхова рэалізуецца праект кіналекторыяў сумесна з “Кінавідэапракатам”, і краязнаўчы лекторый з раённым радыё. Сапраўдным падарункам для жыхароў аддаленных вёсак сталі выезды бібліёбуса. Бібліятэка на колах стала сябрам розных катэгорый чытачоў.
Семежаўская сельская бібліятэка выйшла пераможцам ХІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”. Эфектыўнае ўзаемадзеянне бібліятэкі з настаяцелем Кіявіцкага храма па праграме “Будуем храм у душах” атрымала высокую ацэнку.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы