Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Удзячнасць за старанную працу

19.09.2011

19 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У трэцюю нядзелю верасня адзначаецца прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню. Менавіта з гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры на абласной урачыстасці сабраліся лепшыя супрацоўнікі лясгасаў Міншчыны.

19 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У трэцюю нядзелю верасня адзначаецца прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню. Менавіта з гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры на абласной урачыстасці сабраліся лепшыя супрацоўнікі лясгасаў Міншчыны.
У фае работнікі Капыльскага лясгаса арганізавалі стылізаваную выставу, дзе экспанатамі сталі выявы шматлікіх звяроў і рэдкія пароды дрэў і раслін. Тут жа былі разгорнуты прэзентацыі лясніцтваў школ раёна, а наведвальнікаў забаўлялі і частавалі мёдам, усялякімі прысмакамі добра вядомыя «Лоцвінскія ўдалухі». На свята завіталі ганаровыя госці  –  намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Фёдар Лісіца, старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Аляксандр Кузьмітовіч. Яны з цікавасцю пагутарылі з юнымі лесаводамі Лясноўскай СШ, агледзелі выставу і паспыталі капыльскіх прысмакаў.
Міншчына і сёння ў лесагаспадарчай галіне займае лідзіруючыя пазіцыі, перавыконваючы даведзеныя заданні. Гэта асабліва падкрэслілі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці. Таму за добрасумленную працу, уклад у развіццё лясной гаспадаркі шэрагу супрацоўнікаў лясніцтваў вобласці былі ўручаны граматы, падзякі Міністэрства лясной гаспадаркі, Мінаблвыканкама, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Сярод узнагароджаных – дырэктар Капыльскага лясгаса Сяргей Ульдзіновіч, вядучы інжынер па лесааднаўленні Галіна Шамяціла, ляснік Старыцкага лясніцтва Уладзімір Корбут, вадзіцель Капыльскага лясгаса Сяргей Кубрак, трактарыст Старыцкага лясніцтва Віктар Галавач і станочнік вытворчага майстарскага ўчастка «Лясное» Дзмітрый Якубоўскі.
А выдатны настрой пасля кожнага аддзялення работнікам лесу падтрымлівалі капыльскія самадзейныя артысты.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы