Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Будзем з палівам!

21.09.2011

21 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Капыльскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” з’яўляецца на тэрыторыі раёна прадпрыемствам, якое займаецца нарыхтоўкай цвёрдых відаў паліва, у прыватнасці, дроў і торфабрыкету. На дадзены момант рэалізавана 107% да плана торфабрыкету і 105,5% -- дроў. Прадпрыемства працуе з апераджэннем графіка. Безумоўна, узнікаюць некаторыя фінансавыя цяжкасці са своечасовай аплатай за торфабрыкет і разлікамі з бюджэтнымі арганізацыямі. Аднак ёсць значная эканамічная дапамога райвыканкама, які выдзеліў на гэты год дадатковыя датацыі, з дапамогай якіх была перакрыта запазычанасць торфабрыкетным заводам амаль поўнасцю.

Так, домаўладанні забяспечаны палівам на 104% да задання, прыбытак за сем месяцаў склаў 66 млн руб., рэнтабельнасць – 9,1%, затраты на 1000 руб. выручкі знізіліся і склалі 98,2% да ўзроўню мінулага года, энергазберажэнне – мінус 11,5%, прадукцыйнасць працы вырасла і склала 140% да леташняга ўзроўню, сярэдняя заработная плата – 1 043 673 руб.
Нарыхтоўка торфабрыкету вядзецца ў адпаведнасці з планам, які распрацаваны сумесна з заводамі. А вось для нарыхтоўкі дроў створаны дзве брыгады з сямі чалавек, пераважна гэта маладыя супрацоўнікі. Ад старэйшых ім свой вопыт перадае Юрый Саміла, які рэгулярна перавыконвае план. А  гэта – папаўненне сямейнага бюджэту, бо за кожны кубаметр звыш плана налічваецца падвоеная аплата. На расколцы дроў працуюць тры станкі, па два чалавекі на кожным. Днямі будзе запушчаны чацвёрты, што дасць магчымасць забяспечваць дадаткова яшчэ 10 метраў кубічных дроў штодзённа. Гэты від работ выконваюць неаднаразовыя пераможцы спаборніцтваў Мікалай Прыміч і Аляксандр Баўтрук.
Дастаўку паліва да спажыўцоў ажыццяўляе транспарт як аўтапарка №21, торфабрыкетных заводаў, так і ўласны. Тут вызначаецца Мікалай Гуліцкі, які выязджае ў рэйсы, не зважаючы на свой час і, вядома, заўсёды перавыконвае заданне.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы