Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Разлікі на кукурузу апраўдваюцца

23.09.2011

23 верасня, Капыль /Уласн. iнф./Сёлета ў ААТ “Капыльскае” пад кукурузу адведзена 2094 гектары, з іх 750 – на зерне. Разлікі на кукурузу сёння апраўдваюцца: гэта культура дазволіць мець паўтара-, двухгадовы запас кармоў. Такая неабходнасць абумоўлена круглагадовым аднатыповым відам кармлення буйной рагатай жывёлы, якой у гаспадарцы налічваецца 2400 галоў. Корм павінен быць цалкам збалансаваным, адпавядаць рацыёну (страваванне жывёл разлічана на грубыя кармы), але асноўная стаўка - на кукурузны сілас.

“Каралева” палёў паспела некалькі раней, бо і ў жніўні, і ў верасні надвор’е было даволі засушлівае.
Таму частка кукурузных плошчаў, якія знаходзяцца на ўзвышэннях, убіраюцца ў першую чаргу.
Добра адладжаны працоўны канвеер дазваляе захоўваць  тэхналогію закладкі сіласу. Штодзённа ў траншэі ідзе па 1000 – 1100 тон масы. А ўвогуле неабходна назапасіць 19 500 т пажыўнага корму.
Сёння кукуруза – культура, якая выкарыстоўваецца не толькі на сілас, але і на зерне. Першыя ўбраныя палеткі далі ўраджайнасць 75 ц/га. Зерне кукурузы – вельмі пажыўны корм, які неабходны для дасягнення запланаваных прываг у свінагадоўлі. А ў гаспадарцы на ўтрыманні знаходзіцца больш за 35 тысяч галоў свіней. Таму зразумела, што забяспечанасць гэтымі кармамі напрамую ўплывае і на фінансавую стабільнасць ААТ “Капыльскае”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы