Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Калі ёсць хлеб - будзе і песня

05.10.2011

5 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Свой уклад у рэспубліканскае свята “Дажынкі - 2011” ўнеслі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Яны актыўна працавалі на канцэртных пляцоўках, радавалі гасцей музыкай, цудоўнымі песнямі, жартамі, частавалі адмысловымі стравамі беларускай кухні, зачароўвалі ўзорамі тканых і вышываных вырабаў.

5 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Свой уклад у рэспубліканскае свята “Дажынкі - 2011” ўнеслі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Яны актыўна працавалі на канцэртных пляцоўках, радавалі гасцей музыкай, цудоўнымі песнямі, жартамі, частавалі адмысловымі стравамі беларускай кухні, зачароўвалі ўзорамі тканых і вышываных вырабаў.
З захапленнем удзельнікі свята наведвалі канцэртную пляцоўку “Бабуліны кросны — узор дзівосны”, дзе адбылася прэзентацыя раённага цэнтра ткацтва, а ткачыхі, народныя майстры Беларусі Валянціна Кіеня і Валянціна Гладкая далі майстар-клас. Да спадобы прыйшліся і работы іх юных выхаванак — удзельніц школы майстроў, што працуе пры РЦТ, а таксама вышыванкі Аліцыі Заворы і Любові Кандрацені — членаў народнага клуба майстроў “Скарбонка”. Тут жа можна было пакаштаваць смачныя стравы, прапанаваныя ўдзельнікамі клубнага аб’яднання “Лоцвінскія ўдалухі”, прыпраўленыя гумарам і дасціпнымі жартамі.Вялікім поспехам карысталіся выступленні народных калектываў “Капыльскія пацехі”, “Спадчына”, “Замкавая гара”, прынялі ўдзел у святочным канцэрце “Песняй дакрануцца да жніва” і юныя спявачкі блізняшкі Кацярына і Лізавета Жук.
Была папулярнай на “Дажынках-2011” і прадукцыя ААТ “Капыльскі масласырзавод”. На продаж было прапанавана пяць гатункаў сыроў, масла смятанковае, ёгурты, малако, кефір, смятана і іншая прадукцыя, якую выпускае прадпрыемства. Прадалі практычна ўсё. З захапленнем наведвальнікі гандлёвай кропкі карысталіся магчымасцю зрабіць здымак на памяць у “кампаніі” з вясёлай каровай, альбо паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы