Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Мацярынства – у пашане

10.10.2011

10 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./.На аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157  ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, рашэння Мінскага аблвыканкама №1319 ад 22 верасня 2011 года “Аб святкаванні ў вобласці Дня маці”, а таксама ў мэтах павышэння прэстыжу мацярынства ў грамадстве раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 7 па 14 кастрычніка арганізаваць на Капыльшчыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, якія будуць праводзіцца на працягу тыдня (Тыдзень маці). Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Тыдня маці ў раёне, які ўзначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч.
Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. На працягу Тыдня маці чакаецца шмат цікавага. Запланавана арганізацыя вечара-сустрэчы з мнагадзетнымі маці раёна. На  святочную ўрачыстасць будуць запрошаны таксама  жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці. Не будуць абдзелены ўвагай і тыя, чые сыны праходзяць службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На плошчы Капыля чакаецца цікавае мерапрыемства, прысвечанае жанчынам-маці. “Загляните в мамины глаза» — так называецца святочны канцэрт, які падрыхтаваны работнікамі культуры і будзе дадзены ў РЦК.
Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з адміністрацыяй сельгаспрадпрыемстваў наведаюць сем’і, дзе выхавана 10 і болей дзяцей. Таксама плануецца правесці прамую лінію з удзелам зацікаўленых структур і прадстаўнікоў органаў кіравання.
А распачаўся Тыдзень маці з двух мерапрыемстваў, якія прайшлі ў мінулыя чацвер і пятніцу: сустрэча са шматдзетнымі маці Семежаўскага сельсавета, святочная ўрачыстасць у  доме сацыяльных паслуг в. Ч. Партызан.
Трэба адзначыць, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці, праходзяць з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў – РА РГА “Белая Русь”, РА ГА «Беларускі Саюз жанчын», раённага таварыства Чырвонага Крыжа,  РК ГА “БРСМ”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы