Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Высакародная мiсiя выхавання душы

10.10.2011

10 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Сёння культура цалкам увайшла ў наша жыццё. Нават не задумваючыся, мы карыстаемся яе здабыткамі: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, любуемся музейнымі экспазіцыямі, наведваем бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. Але за ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца, каб стварыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці.

10 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Сёння культура цалкам увайшла ў наша жыццё. Нават не задумваючыся, мы карыстаемся яе здабыткамі: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, любуемся музейнымі экспазіцыямі, наведваем бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. Але за ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца, каб стварыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці. Дзякуючы намаганням работнікаў культуры раена, іх ведам, вопыту і таленту ствараецца аснова для самарэалізацыі чалавека, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі. У студзені 2011 г. абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі кіраўнік калектыву Таццяна Шаура атрымала з рук Аляксандра Лукашэнкі гэту ганаровую ўзнагароду.
Сёлета яшчэ адной ткачысе (ужо трэцяй у раёне) — майстру-метадысту раённага цэнтра ткацтва Ніне Гарашчэні — было прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна прымалі актыўны ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях і конкурсах. З поспехам народныя майстры вступілі на V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны” ў Старых Дарогах, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў Лоцвінскага сельскага дома культуры, Песачанскага і Семежаўскага цэнтраў культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, што праходзіў у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне” быў запрошаны ў г. Ёнішкіс Літоўскай Рэспублікі на міжнародны фестываль “У коле сяброў”, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” добра выступіў на абласным свяце “Масленіца”. Прадстаўнікі культуры раёна  паказалі сябе найлепшым чынам на Рэспубліканскім фестывале-кірмашы “Дажынкі-2011”. Нямала добрых спраў і на рахунку нашых бібліятэкараў, у праватнасці, Семежаўская сельская бібліятэка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. У бягучым годзе ў нашай бібліятэчнай сістэме з’яўвіўся  бібліёбус  для абслугоўвання жыхароў самых аддаленых населеных пунктаў.
К свайму прафесійнаму святу  выкладчык Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Мінаблвыканкама, дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу Любоў Карповіч — Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама, Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены Аксана Мельнічэнка, завуч Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Наталля Новік, загадчыца Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба, Ірына Гурло, кладаўшчык групы гаспадарчага абслугоўвання аддзела культуры.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы