Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Людзі зямлі капыльскай

11.10.2011

11 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Днямі дырэктару Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай быў уручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

11 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Днямі дырэктару Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай быў уручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
 
Такім чынам адзначана яе шматгадовая праца ў галіне, асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна. У Капыльскі раённы краязнаўчы музей Валянціна Шуракова прыйшла ў 1985 годзе, перш адпрацаваўшы два гады ў Камсамольскай сярэдняй школе, куды яна, выпускніца Мінскага педагагічнага інстытута, трапіла па накіраванні.. Пачыналі работу з афармлення экспазіцый. Распрацавалі навуковы праект, які быў высока ацэнены, паколькі пад яго рэалізацыю першымі ў вобласці атрымалі Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 3 тысячы долараў ЗША. Над рэалізацыяй задуманага працавалі не толькі мастакі, але і ўсе супрацоўнікі музея і праз месяц адбылося адкрыццё першай экспазіцыі, якая расказвала пра далёкае мінулае нашага горада. Затым было “Мястэчка”, музей этнаграфіі і побыту ў в. Вялешына і мноства іншых здзейсненых планаў і задумак. Сярод апошніх — стварэнне “Зялёнага маршруту” на базе Семежаўскага сельскага Савета, як адукацыйная праграма для дарослых — праект “Нашы землякі” (аповед пра эмігрантаў, ура-джэнцаў Капыльшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай культуры), дом-музей Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, беларускі куток у г. Чэхаве Расійскай Федэрацыі, такі ж рыхтуецца і для горада-пабраціма Ёнішкіса з Літвы і інш.
У музеі заўсёды праходзяць цікавыя выстаўкі, яго супрацоўнікі шукаюць новыя формы работы. Вялікім попытам карыстаюцца музейныя ўрокі, абрад “Апекуны шчасця”. Сёння ў музеі каля 30 тысяч адзінак асноўнага фонду. Супрацоўнікі музея Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня маюць вышэйшую адукацыю менавіта па музейнай справе. Яны атрымалі яшчэ і  міжнародныя дыпломы, закончыўшы Нясвіжскую летнюю школу па ахове помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. Сведчаннем паспяховай працы калектыву сталі шматлікія ўзнагароды, павага і прызнанне як наведвальнікаў музея, так і калег.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы