223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6
Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной
Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной
Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур
10 лютага, Капыль /Уласн. iнф./. Паводле інфармацыі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, у даход кансалідаванага бюджэту (рэспубліканскі, абласны і раённы) за студзень 2011 года паступіла 2 млрд 663 млн 600 тыс. рублёў, што на 1 млрд 491 млн 400 тыс. рублёў больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года (у фактычных цэнах). У даход мясцовага бюджэту за студзень бягучага года паступіла 3 млрд 95 млн 700 тыс. рублёў, або на 1 млрд 209 млн 300 тыс. больш у параўнанні з мінулым годам.
8 лютага, Капыль /Уласн. інф./. У мехмайстэрні ААТ “Старыца-Агра” кіпіць работа. Механізатары даводзяць да ладу тэхніку і прычапны інвентар. Спяшаюцца, паколькі непрадказальнае апошнім часам надвор’е можа ўжо ў сакавіку запрасіць у поле.
7 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Яшчэ чатыры дыпломы прывезлі навучэнцы Капыльшчыны з ІІІ этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
4 февраля, Копыль /Соб. інф./. На базе сельскохозяйственных предприятий района состоялось выездное практическое занятие слушателей областных курсов повышения квалификации. Участники познакомились с инфраструктурой агрогородков Семежево, Быстрица, Старица, посетили мехдворы, познакомились с ходом реконструкции МТФ «Быстрица», организацией производства говядины на комплексе «Черничное», ходом ремонта техники к проведению весенне-полевых работ.
3 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Саламяныя пілеты (своеасаблівыя гранулы) у хуткім часе будуць выкарыстоўвацца ў кацельнях горада. Такое новаўвядзенне на мясцовым відзе паліва запланавана на 2011-2012 гады. Салома будзе нарыхтоўвацца ў гаспадарках раёна. Дарэчы, на сезон яе неабходна 20 тысяч тон. Да таго ж і тэмпература гарэння вышэй, чым некаторых іншых відаў паліва.
2 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне па выніках работы за 2010 год заняла трэцяе месца ў конкурсе сярод падатковых інспекцый вобласці другой групы. Днямі начальнік інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці Уладзімір Бурш уручыў калектыву Ганаровую грамату за паспяховую працу.
1 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Лясноўскае школьнае лясніцтва, якім кіруе настаўнік Віктар Іванавіч Караленка, стала пераможцам у абласным конкурсе школьных лясніцтваў і ўзнагароджана Дыпломам І ступені.
1 лютага, Капыль /Уласн. інф./. Адбыўся “зорны паход” студэнтаў Белдзяржпедуніверсітэта па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа
27 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне конкурсаў мастацкай самадзейнасці сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. У гэтым годзе самадзейныя артысты ўжо чацвёрты раз выйдуць на сцэну мясцовага сельскага Дома культуры, каб яшчэ раз засведчыць талент і майстэрства простых людзей – працаўнікоў сваіх калектываў.
26 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала на фізкультурна-аздараўленчым комплексе больш за 300 чалавек з 25 каманд. Яна стала адным з самых масавых за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў. Шчырымі балельшчыкамі на свяце здаровага адпачынку сталі дзеці, якія больш за астатніх перажывалі за каманду татаў і мам, старэйшых сясцёр і братоў, якія выходзілі на старт кожнага віду праграмы.