223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6
Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной
Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной
Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур
23 верасня, Капыль /Уласн. iнф./Сёлета ў ААТ “Капыльскае” пад кукурузу адведзена 2094 гектары, з іх 750 – на зерне. Разлікі на кукурузу сёння апраўдваюцца: гэта культура дазволіць мець паўтара-, двухгадовы запас кармоў. Такая неабходнасць абумоўлена круглагадовым аднатыповым відам кармлення буйной рагатай жывёлы, якой у гаспадарцы налічваецца 2400 галоў. Корм павінен быць цалкам збалансаваным, адпавядаць рацыёну (страваванне жывёл разлічана на грубыя кармы), але асноўная стаўка - на кукурузны сілас.
21 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Капыльскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” з’яўляецца на тэрыторыі раёна прадпрыемствам, якое займаецца нарыхтоўкай цвёрдых відаў паліва, у прыватнасці, дроў і торфабрыкету. На дадзены момант рэалізавана 107% да плана торфабрыкету і 105,5% -- дроў. Прадпрыемства працуе з апераджэннем графіка. Безумоўна, узнікаюць некаторыя фінансавыя цяжкасці са своечасовай аплатай за торфабрыкет і разлікамі з бюджэтнымі арганізацыямі. Аднак ёсць значная эканамічная дапамога райвыканкама, які выдзеліў на гэты год дадатковыя датацыі, з дапамогай якіх была перакрыта запазычанасць торфабрыкетным заводам амаль поўнасцю.
21 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Аблвыканкам разгледзеў вынікі штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Мінскай вобласці ў 2010 годзе. Рашэннем №1096 ад 15 жніўня 2011 г. пераможцамі прызнаны: у першай катэгорыі ўдзельнікаў – г. Салігорск, у другой катэгорыі – г. Вілейка і г. Мар’іна Горка, у трэцяй катэгорыі – гарадскі пасёлак Красная Слабада Салігорскага раёна, г. Капыль, пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна, у чацвёртай катэгорыі – аграгарадкі Нарач Мядзельскага, Пяршаі Валожынскага, Замкі Крупскага раёнаў, гарадскі пасёлак Ілья Вілейскага раёна. Пераможцы агляду будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінаблвыканкама і грашовымі прэміямі.
20 сентября, Копыль /Соб. инф./В Копыльской центральной районной библиотеке появилась «Военная энциклопедия Беларуси». Это первое подобного рода издание, которое вышло в нашей стране. Данная книга содержит сведения о военном деле и значимую информацию о военной истории. Здесь также размещены фотоматериалы из архивов издательства «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», информационного агентства Вооруженных Сил Республики Беларусь, Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Главного управления внутренних войск МВД и военной академии Республики Беларусь.
20 сентября, Копыль /Соб. инф./Коллектив ГЛХУ «Копыльский лесхоз» встретил День работников леса весомыми показателями в экономическом и социальном развитии. Достаточно сказать, что в рейтинге среди лесхозов Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь по итогам работы за 2010 год Копыльский лесхоз занял I место, а по итогам работы за I полугодие 2011 года – 2-е.
19 сентября, Копыль /Соб. инф./ 17 сентября 2011г. в г. Копыле в 14-й раз состоялся Национальный фестиваль эстафетного бега "Капыльскiя пагоркi".
19 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У трэцюю нядзелю верасня адзначаецца прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню. Менавіта з гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры на абласной урачыстасці сабраліся лепшыя супрацоўнікі лясгасаў Міншчыны.
16 сентября, Копыль /Соб. инф./ Сегодня состоялась выездная ХV сессия Копыльского районного Совета депутатов 26 созыва. Депутаты познакомились с объектами социальной инфраструктуры на территории Братковского и Слобода-Кучинского сельсоветов. На заключительном заседании сессии был заслушан отчет районного исполнительного комитета о выполнении государственных минимальных социальных стандартов по обслуживанию населения района и повышению их качества. Была также утверждена Программа социально-экономического развития Копыльского района на 2011-2015 годы.
6 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ У мінулыя выхадныя мінчане і госці сталіцы святкавалі Дзень горада, якому споўнілася 944 гады. У святочных мерапрыемствах у Цэнтральным раене горада прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама загадчыкам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк. На набярэжнай Камсамольскага возера ў гандлёвых радах вялі продаж сваёй прадукцыі і прадпрыемствы Капыльскага райспажыўтаварыства. Іх прадукцыя карысталася вялікім попытам.
6 верасня, Капыль /Уласн. iнф./ Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк — гэта падзея ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да ведаў. Сённяшняя бібліятэка — гэта інтэлектуальны дом, які адлюстроўвае хуткія тэмпы сучаснага жыцця.