223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
"Вялікі камень" абмеркаваў магчымыя напрамкі супрацоўніцтва з іранскім тэхнапаркам Пардзіс, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
У бягучым годзе ўраджай фарміраваўся ў няпростых пагодна-кліматычных умовах, але гэта не перашкодзіла аграрыям Міншчыны намалаціць дастаткова значны для краіны ўраджай і стаць абсалютным лідарам у валавым зборы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым заявіў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 13 верасня прэзентавалі ў Мядзельскім музеі народнай славы часовую экспазіцыю "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч расказаў журналістам аб найбольш запатрабаваных мадэлях выпускаемай тэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
12 верасня ў Жодзіне больш за 30 вадзіцеляў кар'ерных самазвалаў з Расіі, Ірана, Казахстана, Узбекістана і Беларусі спаборнічалi за званне лепшага ў "Клубе аператараў БЕЛАЗ". Для мерапрыемства былi выбраны 130-тоннік.
На базе Цэнтра падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МУС адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага турніру па тактычнай стральбе атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння. У турніры прымаюць удзел прадстаўнікі Расіі, Кыргызстана, Беларусі.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў археалагічны комплекс на рацэ Менка.
Новы экалагічны маршрут па тэрыторыі запаведнай зоны распрацоўваюць у нацыянальным парку "Нарачанскі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт нацпарка.
Генеральны дырэктар "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў, колькі аўтамабіляў Geely плануецца прадаць у Беларусі ў гэтым годзе.
Актыўная фаза спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў дзяржаў - членаў АДКБ "Скала-2023" прайшла пад Барысавам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускія ратавальнікі разам з калегамі з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана прымаюць удзел у дэманстрацыйнай частцы спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Скала-2023". На вучэнні былi адпрацаваны навыкі сумеснага рэагавання на радыяцыйныя аварыі ў разбураных будынках і збудаваннях.
Для ўдзельнікаў былi прадугледжаны розныя сцэнарыі надзвычайных сітуацый. Яны таксама правялi комплекс аварыйна-выратавальных мерапрыемстваў, які ўключае радыяцыйную разведку мясцовасці, ліквідацыю аварыі з наяўнасцю крыніц іанізуючага выпрамянення на аўтамабільным, чыгуначным і паветраным транспарце, правядзенне аварыйна-выратавальных работ у зонах разбурэння будаўнічых канструкцый і на вышыні.
Усяго ў дэманстрацыйнай частцы задзейнічана больш як 380 чалавек і 94 адзінкі тэхнікі. Сцэнарый прадугледжвае 12 практычных пляцовак, на якіх адпрацуюць элементы ўзаемадзеяння выратавальных падраздзяленняў дзяржаў АДКБ і шэсць дэманстрацыйных лакацый.
Назіралi за ходам вучэння кіраўнікі выратавальных ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі - члены Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях дзяржаў - членаў АДКБ.