Дамашэвіч Іван Віктаравіч — старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2011 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у 2012-м — магістратуру таго ж універсітэта. У 2015 годзе завяршыў навучанне ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, а ў 2019 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе стаў аграномам ААТ «Племянны завод «Дусаеўшчына» Капыльскага раёна, пасля быў прызначаны на пасаду намесніка дырэктара па вытворчых пытаннях таго ж прадпрыемства. З 2015 па 2025 год працаваў дырэктарам філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Капыльскага раёна, са снежня 2025 года — дырэктарам ТАА «Наваполескі-АГРА» Салігорскага раёна.
30 верасня 2026 года назначаны на пасаду старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.



