Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Историческая справка

Да рэвалюцыі, у 1914 годзе, у мястэчку Капыль была пабудавана бальніца на 10 ложкаў, у якой папраўлялі здароўе толькі заможныя. Тут працаваў адзін фельчар і дзве медыцынскія сястры. Усе роды прымаліся дома бабкамі-павітухамі. Вельмі бедным быў арсенал лекавых сродкаў: настойка ёду, нашатырны спірт, травяныя настоі (рамонку, ліпавага цвету, маліны) і іншыя.

У 20-я гады на Міншчыне і ў нашым раёне праводзілася вялікая работа па развіцці сеткі медыцынскіх устаноў, па барацьбе з эпідэміямі, паляпшэнні санітарнага стану. Напярэдадні вайны ў раёне працавала 5 бальніц, 16 ФАПаў. Агульная колькасць месц у іх дасягнула 100 ложкаў. Медыцынскія ўстановы раёна абслугоўвалі 12 урачоў і 45 работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

За час акупацыі немцы поўнасцю знішчылі сістэму медустаноў раёна. Былі разрабаваны і спалены ФАПы, Бабаўнянская ўчастковая бальніца і райбальніца г. п. Капыль, якая ў пасляваенны перыяд была адноўлена і разгорнута на 50 ложкаў.

Першачарговай задачай органаў аховы здароўя ў пасляваеныя гады з’яўлялася ліквідацыя наступстваў вайны. Неабходна было аднавіць лячэбна-прафілактычныя ўстановы. За кароткі час пабудаваны новыя бальніцы ў вёсках Чыжэвічы, Бабоўня, Цімкавічы, Старыца. Праведзена вялікая работа па зніжэнні і ліквідацыі інфекцыйных захворванняў. Зведзены да адзінкавых выпадкаў захворванні на сыпны тыф, паратыф, слупняк, дыфтэрыю, поліяміэліт.

У 1970 годзе была пабудавана Капыльская ЦРБ на 220 ложкаў,  паліклініка на 400 наведванняў у змену.  У бальніцы працуюць тэрапеўтычнае, хірургічнае, радзільнае, інфекцыйнае, гінекалагічнае і фізіятэрапеўтычнае аддзяленні. У паліклініцы вядзецца прыём па 16 спецыяльнасцях, арганізаваны кансультацыйны прыём па такіх вузкіх спецыяльнасцях,  як артапедычная, практалагічная, уралагічная.

Патрэбна адзначыць, што з 1963 па 1978 год у раёне функцыянавала Какорыцкая туббальніца на 75 ложкаў (галоўны ўрач В. А. Раманчук).

З ростам г. Капыля ўмацоўваецца і матэрыяльная база ЦРБ. У 1989 годзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак стаматалагічнай паліклінікі і дзіцячай кансультацыі. У 1996 годзе адкрылася прыбудова да гінекалагічнага аддзялення. У гэтым жа годзе ў ЦРБ пачата будаўніцтва лячэбнага корпусу на 105 ложкаў.

3 1990 года атрымала далейшае развіццё медыцынская дапамога. Цяпер вядзецца прыём хворых у Капыльскай паліклініцы па 26 спецыяльнасцях. Укараняюцца новыя метады лячэння і дыягностыкі: іголкарэфлексатэрапія, мануальная тэрапія, гемасорбцыя, ультрагукавая дыягностыка, эндаскапічная дыягностыка, кабінет узнаўленчага лячэння і рэабілітацыі, кальпаскапія, ірыдадыягностыка, кабінет псіхатэрапіі.

У сувязі са змяншэннем сельскага насельніцтва ў раёне, з 15 красавіка 1997 года Песачанская ўчастковая бальніца рэарганізавана ў Песачанскую ўрачэбную амбулаторыю.

На 1 студзеня 1999 года ў РТМА функцыянуе ЦРБ на 220 ложкаў, 6 участковых бальніц агульнай колькасцю на 250 ложкаў, 1 урачэбная амбулаторыя і 27 ФАПаў.

29 снежня 2003 года ўведзены новы лячэбны корпус на 100 ложкаў у ЦРБ, будаўніцтва якога было пачата ў 1996 годзе.

Бабаўнянская ўчастковая бальніца з 1 снежня 2004 года рэарганізавана ў бальніцу сястрынскага догляду на 25 ложкаў і амбулаторыю ўрача агульнай практыкі з дзённым стацыянарам на 10 ложкаў.

Санітарная служба раёна, згодна з архіўнымі данымі, пачала фарміравацца ў 1944 годзе, разам з узнаўленнем райздраўаддзела, за час існавання арганізацыйна рэфармавалася (санітарна-эпідэміялагічны аддзел ЦРБ, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі), значна ўмацавалася як у кадравым, так і ў матэрыяльным забеспячэнні.

У пасляваеныя гады санітарную службу раёна ўзначальвалі З. І. Баршыпалец, Н. Д. Загар, В. В. Сківіцкая, В. М. Бялова, Г. М. Эссэн, а з 1953 года па 1978 год –  М. Д. Трэбянок, які ўнёс вялікі ўклад у паляпшэнне санітарна-эпідэміялагічнага абслугоўвання насельніцтва, умацаванне матэрыяльнай базы. Пасля больш за 9 гадоў санслужбай кіраваў У. З. Шышко. Цяпер раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўзначальвае аўтар гэтых радкоў.

Галоўнымі ўрачамі ў Капыльскім раёне былі: 1951-1971 гг. - А. Я. Брыкальскі ; 1971-1976 гг. - А. П. Окрут ; 1976-1985 гг. - С. І. Міхнайць ; 1985-1992 гг. - Э. Г. Грынкевіч ; 1992-1996 гг. - С. Ф. Міхалюк  і з 22 студзеня 1997 года галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» - Ірына Уладзіміраўна Гулевіч.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы