Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Деятели науки и производства

Навуковыя дзеячы

1) Александровіч Сцяпан Хусейнавіч
2) Ачапоўскі Міхаіл
3) Вайтовіч Аляксандр Паўлавіч
4) Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч
5) Германовіч Іван Клімавіч
6) Гурскі Антон Іванавіч
7) Гурскі Канстанцін Іванавіч
8) Гурскі Мікалай Іванавіч
9) Далгін Ісак Маркавіч
10) Драко Валерый Уладзіміравіч
11) Кіеня Макар Аляксандравіч
12) Копцік Іван Канстанцінавіч
13) Корсакаў Уладзімір Уладзіміравіч
14) Лушчыцкі Іван Мікалаевіч
15) Ляўко Анатоль Ігнатавіч
16) Манак Мікалай Андрэевіч
17) Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч
18) Наркевіч-Ёдка Якуб Антонавіч
19) Тароцька Уладзімір Іосіфавіч
20) Умрэйка Сцяпан Андрэевіч
21) Шакун Леў Міхайлавіч
22) Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч

Навуковыя дзеячы

Александровіч Сцяпан Хусейнавіч
( 1921 – 1986 )

Сцяпан Хусейнавіч Александровіч нарадзіўся ў Капылі. З Ц. Гартным быў асабіста знаёмы і бацька С. Александровіча, ведаў на памяць яго верш «Песня гарбара». У 1939г* паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучыцца практычна не давялося – прызвалі ў армію. Як сказана ў аўтабіяграфіі : «Увогуле жыццёвы тэмп быў незвычайны:
У 18 год я быў у арміі, у 20- на фронце, а ў 21- у палоне». Разам з сябрамі здолеў уцячы з лагера ваеннапленных у Крывым Розе, амаль два месяцы дабіраўся на Капыльшчыну. Стаў партызанам. У чатырнаццаць гадоў С. Александровіч працаваў школьным настаўнікам і выкладчыкам у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме. Завочна закончыў не толькі універсітэт, але і асперантуру. С. Александровіч першым напісаў мастацкую біяграфію Якуба Коласа. Значныя набыткі С. Александровіча на даследванні малавядомых старонак гісторыі беларускай літаратуры ХІХ пачатку ХХ ст. Кнігі «Гісторыя і сучаснасць», «Пуцявіны роднага слова». Памер у 1986 годзе.


Ачапоўскі Міхаіл
Нарадзіўся 11.05.1788 года ў вёсцы Пацейкі Капыльскага раёна. Памёр у 1854 годзе. Вучоны-аграбіёлаг, эканаміст і гісторык. Жыццё і дзейнасць Міхаіла Ачапоўскага даследуецца вучонымі Беларусі і Польшчы. У прыватнасці ў горадзе Врацлаве (Польшча) у 50-70г.г. выдадзена некалькі прац пра жыццё і навуковую дзейнасць нашага выдатнага земляка. Пашыраецца яго слава і на радзіме


Вайтовіч Аляксандр Паўлавіч
Вучоны, фізік. Прэзідэнт Нацынальнай Акадэміі навук. Нарадзіўся 5.01.1938 года ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна.
Аўтар больш чым 200 навуковых работ, у тым ліку манаграфіі “Магнитооптика газовых лазеров» (1984), «Лазеры с анизотропными резонаторами» (1989), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага фізічнага таварыства. Пра гэта і многае іншае вы пачытаеце ў артыкуле “Дзень прэзідэнта нацыянальнай Акадэміі навук”.


Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч

Акадэмік АН Беларусі, вучоны ў галіне машынабудавання. Нарадзіўся 10.02.1928 года ў вёсцы Семежава. Яго імя ўключана ў 25-е выданне “Слоўніка міжнародных біяграфій”. Амерыканскі біяграфічны інстытут унёс прозвішча акадэміка Высоцкага ў спіс 500 вучоных, якія зрабілі вялікі ўклад у развіцце навукі ХХ стагоддзя.
“Акадэмік міжнародных акадэмій, “Чалавек года – 1997”, яго імя ўключана ў 25-е выданне “Слоўніка міжнародных біяграфій”, так можна сказаць пра М.С.Высоцкага”.
Аўтамабіль МАЗ–6317 у 1996 годзе на першым адкрытым чэмпіянаце Расіі “Майстар ралі–97” атрымаў перамогу, канструкцыя якога была створана М.С.Высоцкім.


Германовіч Іван Клімавіч
Вучоны, мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры БДУ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі 1998 года. Нарадзіўся 28.02.1928 года ў вёсцы Садавічы.


Гурскі Антон Іванавіч
Вучоны, мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры БДУ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі 1986 года. Нарадзіўся 14.01.1936 года ў вёсцы Лугавая. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1986 года.


Гурскі Канстанцін Іванавіч
Кандыдат філалагічных навук, заснавальнік беларускага мовазнаўства. Нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Капылькага раёна. Загінуў у лютым 1943 года.
За кароткі час Гурскім К.І. былі распрацаваны працы па сучаснай беларускай мове, артыкулы “Аб беларускім правапісе”, “Выказнік у беларускай мове”. У сааўтарстве з іншымі вучонымі былі выдадзены падручнікі “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы”, “Курс сучаснай беларускай мовы”, але ў лютым 1943 года пад Арлом заўчасная смерць абарвала жыццё К.І.Гурскага…


Гурскі Мікалай Іванавіч
Беларускі савецкі мовазнаўца (1905-1972). Нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Капыльскага раёна.


Далгін Ісак Маркавіч
Доктар геаграфічных навук, прафесар Ленінградскага арктычнага інстытута АН СССР. Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Цімкавічы.


Драко Валерый Уладзіміравіч
Педагог, выдатнік народнай адукацыі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся 19.05.1946 года ў вёсцы Саўкова Капыльскага раёна.


Кіеня Макар Аляксандравіч
Інжынер-будаўнік мастоў. Нарадзіўся 21.09.1899 года ў вёсцы Домантавічы.

«Первый мост – через Припять, второй – Днепр, мост на Украине – длина которого 1625 метров.


Копцік Іван Канстанцінавіч
Доктар сельскагаспадарчых навук, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ у галіне навукі і тэхнікі 1998 года. Нарадзіўся 27.09.1936 года ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна


Корсакаў Уладзімір Уладзіміравіч
Галоўны канструктар – начальнік упраўлення галоўнага Дзяржаўнага прадпрыемства Мінскі аўтамабільны завод В.А. “Белаўтамаз”. Нарадзіўся 7 студзеня 1949 г. у Капылі.
“Капыльская зямля ўскалыхала не адно пакаленне знакамітых людзей Беларусі. Сярод іх – прозвішча галоўнага канструктара Мінскага аўтамабільнага завода Уладзіміра Уладзіміравіча Корсакава».


Лушчыцкі Іван Мікалаевіч
Беларускі савецкі філосаф. Нарадзіўся 20.01.1907 года ў вёсцы Агароднікі Капыльскага раёна. Памёр ў 1973 годзе.


Ляўко Анатоль Ігнатавіч
Доктар сацыялагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнародных акадэмій акмелагічных навук і вывучэння нацыянальных меншасцей, галоўны навуковы супрацоўнік сацыяльна-філасофскага аддзялення Нацыянальнага інстытута адукацыі. Нарадзіўся 15.04.1948 года ў вёсцы Астравок Капыльскага раёна.
Прафесар А.І.Ляўко – член двух саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па сацыялагічных навуках. Ён прызнаны спецыяліст у галіне сацыялогіі культуры і адукацыі, эканамічнай сацыялогіі і сацыялогіі кіравання, агульнай і сацыяльнай педагогікі, з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага Саюза Сацыяльных педагогаў і сацыяльных работнікаў.


Ляўко Вольга Мікалаеўна
Археолаг, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Нарадзілася 21.05.1947 года ў вёсцы Астравок Капыльскага раёна.


Манак Мікалай Андрэевіч
Дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Кардыятэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Нарадзіўся ў вёсцы Семежава ў 1943 годзе.


Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч
Доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся 10.03.1929 года ў в. Варонаўшчына Капыльскага раёна.


Наркевіч-Ёдка Якуб Антонавіч

Вучоны, прыродазнаўца, медык, прафесар. Нарадзіўся 8.01.1847 года ў маёнтку Наднёман, на мяжы Капыльскага і Уздзенскага раёнаў. Памёр 19 лютага 1905 года.

Хто мы? Адкуль? Гэтыя пытанні нязменна паўстаюць перад кожным пакаленнем. Беларуская зямля заўсёды нараджала таленты – выдатных ваяроў, навукоўцаў, палітыкаў, творцаў. Вяртанне да вытокаў – вось галоўная ідэя кнігі і артыкула пра Якуба Наркевіча-Ёдкі.


Тароцька Уладзімір Іосіфавіч
Канструктар танкаў. Нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Рымашы Капыльскага раена.


Умрэйка Сцяпан Андрэевіч
Беларускі савецкі вучоны ў галіне педагогікі. Нарадзіўся ў вёсцы Пясочнае ў 1908 годзе.

Многа сіл, ведаў і часу Умрэйка аддаваў справе выхавання студэнтаў, падрыхтоўцы навукова-даследчых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Ен быў навуковым кіраўніком многіх кандыдацкіх дысертацый па праблемах гісторыі педагогікі.


Шакун Леў Міхайлавіч
Доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 года. Нарадзіўся 14.09.1926 года ў вёсцы Браткава.
“Менавіта Леў Міхайлавіч Шакун творча перапрацаваў дасягнутае, сістэматызаваў і класіфікаваў паасобныя факты і з’явы, раскрыў характар і сутнасць гістарычных змен, акрэсліў шляхі і перспектывы далейшага развіцця і ўзбагачэння нацыянальнай мовы беларусаў”.


Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч
Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Капылі.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы