223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Забарона і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край. Аб гэтым ішла размова на бізнес-сустрэчы анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Адзіную адукацыйную платформу дыстанцыйнага навучання плануюць укараніць у Беларусі ў пачатку 2021/2022 навучальнага года, паведаміў сёння журналістам на жнівеньскім педсавеце работнікаў адукацыі Гомельскай вобласці міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Беларусі лібералізуюць патрабаванні пры ліцэнзаванні дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДКСЭ.
Рознічны тавараабарот у студзені - ліпені 2020 года склаў Br29,8 млрд, або 102,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі абмежавана купанне ў 18 зонах адпачынку, забаронена ў 17. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў першым паўгоддзі перадало ў распрацоўку 12 радовішчаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды па выніках пасяджэння калегіі ведамства.
У Беларусі сёння стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам". Валанцёры руху БРСМ "Добрае сэрца" арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных тавараў да наступнага навучальнага года для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.