223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Корпус разлічаны на 116 ложкаў. Гэта будзе адзіны цэнтр аказання медыцынскай дапамогі для амаль 70 тыс. маленькіх жыхароў. Увод яго ў эксплуатацыю дасць магчымасць на больш высокім узроўні аказваць высокатэхналагічную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па ўсіх напрамках, уключаючы рэабілітацыю і фізіятэрапію, ультрагукавую, эндаскапічную, рэнтгендыягностыку, дзіцячаму насельніцтву не толькі Барысаўскага, а таксама іншых бліжэйшых раёнаў: Бярэзінскага, Крупскага і горада Жодзіна.
3 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве на Кургане Славы, прысвечаным Дню Незалежнасці.
БЕЛАЗ прадставіў 8 машын на выставе ў Гродне. Тэхніка дэманструецца ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзiць 30 чэрвеня і 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прадпрыемства.
Чарговы крок у аснашчэнні і мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя цэнтральнага рэгіёна. Новы аперацыйны блок уралагічнага аддзялення адкрылі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Ён дазволіць укараніць малаінвазіўныя тэхналогіі больш высокага ўзроўню і развіваць сучасныя метады лячэння. База ва ўралагічным аддзяленні адна з наймацнейшых у нашай краіне і па аснашчэнні, і па кваліфікацыі персаналу. У выніку скароціцца перыяд знаходжання пацыента ў бальніцы, ніжэйшымі будуць і эканамічныя выдаткі, пры гэтым спецыялізаваную дапамогу змогуць аказваць у большым аб'ёме.
Манументальнае мастацтва. Амаль 10 скульптур з каменя ўпрыгожаць гарадскую прастору Дзяржынска. Канцэптуальныя вобразы з граніту там cтваралі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава. Пленэр аб'яднаў студэнтаў 2 і 3 курсаў: практычныя навыкі яны адпрацоўвалі 10 дзён. Для ювелірнай работы над валунамі былі зададзены дзве тэмы: віды мастацтва, а таксама водная стыхія.
27 чэрвеня адбыліся тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. У мерапрыемстве прынялі ўдзел органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, а таксама МУС, Узброеныя Сілы Беларусі. У вучэннях ад МНС было задзейнічана 215 чалавек.
Кантракты на суму больш за 15 млрд расійскіх рублёў на пастаўку тэхнікі падпісаў БЕЛАЗ са сваімі ключавымі кліентамі ў Расіі ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі тэхналогій горных распрацовак "Вугаль Расіі і майнінг", якая праходзіла ў Новакузнецку - вугальным сэрцы Кузбаса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца абслугоўвае амаль 133 тыс. насельніцтва, усяго ў ёй працуе амаль 3,5 тыс. супрацоўнікаў, сярод іх 584 урачы, каля 1,5 тыс. спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.
Нягледзячы на ўсе выклікі, экспартуем прадукцыю і павышаем яе якасць. Аб гэтым сказаў намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні сістэмай якасці ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Віталь Быліцкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паліклініцы нумар 1 Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы адкрыўся кабінет камп'ютарнай тамаграфіі.