Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

БЕЛАЗ падпісаў буйныя кантракты на пастаўку тэхнікі ў Расію

27.06.2022

Кантракты на суму больш за 15 млрд расійскіх рублёў на пастаўку тэхнікі падпісаў БЕЛАЗ са сваімі ключавымі кліентамі ў Расіі ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі тэхналогій горных распрацовак "Вугаль Расіі і майнінг", якая праходзіла ў Новакузнецку - вугальным сэрцы Кузбаса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

На новакузнецкай пляцоўцы адбыліся перагаворы з буйнейшымі спажыўцамі рэгіёна: "Будсэрвіс", "Новая горная КК", "СДС-Вугаль", "МелТЭК", "Вуглі Кузбаса", "Рэгіён-42", "Усход", "Сэрвіс-Інтэгратар Майнінг", "Інвест-вуглязбыт", "Аўтакалона 2015", "Участак "Коксавы", "Сэрвіс Плюс".

"Наша навінка, упершыню прадстаўленая публіцы на выставе, - газавы кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-7558Н - пасля заканчэння выстаўкі адправілася спажыўцу - у кампанію ТАА "Інвест-вуглязбыт", дзе пройдзе эксплуатацыйныя выпрабаванні. Аналагаў такога самазвала на гэты момант у свеце няма. БЕЛАЗ-7558Н працуе на чыстым прыродным газе і аснашчаны вялікім бакам на 1,4 тыс. л, якога хапае на паўнацэнную рабочую змену каля 10 гадзін. Газавы рухавік прыблізна на 30 працэнтаў больш эканамічны і экалагічны, чым стандартны дызельны матор", - расказалі ў прэс-службе.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы