223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Яслі-сад "Васілёк" адкрылі 7 кастрычніка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узводзіць установу дашкольнай адукацыі па вул. Шаманоўскага пачалі ў ліпені 2020 года. Аб'ект разлічаны на 230 дзяцей, якіх размяркуюць па 12 групах. Тут будуць працаваць 32 педагогі.
Захаваць спадчыну беларусаў - наш агульны абавязак. Працягваюцца работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла. Ужо ўзвялі часовы дах. Да зімы храм накрылі ацынкаваным прафнасцілам. Сама святыня перанесла пажар і сёння рыхтуецца да далейшага рамонту.
Анлайн-чытанні і мастацкія квесты, навуковыя канферэнцыі і майстар-класы па стварэнні кніг. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама сёння падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Так, школьнікі цэнтральнага рэгіёна змогуць паглыблена, у інтэрактыўнай форме даследаваць спадчыну вядомых пісьменнікаў. У сваю ж чаргу для настаўнікаў і навуковых супрацоўнікаў гэта абмен вопытам і матэрыяламі. Запланаваны сустрэчы з аўтарамі і майстрамі народнай творчасці.
Новыя аб'екты бізнесу і інфраструктуры "Вялікага каменя". У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку актывізуе работу транспартна-лагістычны цэнтр "Белмытсэрвіса". Будынак можа адначасова абслугоўваць на пагрузцы-выгрузцы больш за 40 аўтамабіляў. А ў распараджэнні кампаній складскі комплекс на больш як 15 тысяч квадратаў. Найбуйнейшы нацыянальны лагістычны аператар выбраў для свайго цэнтра стратэгічнае месцазнаходжанне. "Вялікі камень" - гэта апорны пункт эканамічнага пояса Шаўковага шляху паміж Кітаем і Еўропай.
Пастановай Савета Міністраў ад 17 верасня 2021 года нумар 537 унесены змяненні ў шэраг пастаноў урада па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сёння зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (МСК)", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парка.
Прадстаўнікі замежных дыпмісій наведалі прадпрыемствы і турыстычныя аб'екты Мінскай вобласці ў Дзень гандлёвага саветніка. Беларуская гандлёва-прамысловая палата восьмы раз праводзіць унікальнае мерапрыемства - Дзень гандлёвага саветніка. Мэтай штогадовага правядзення такога дня з'яўляецца прэзентацыя прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій эканамічнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу краіны.
Убачыць вытворчасць, пакаштаваць прадукцыю і абмяняцца карыснымі кантактамі для далейшых бізнес-праектаў. Дыпламаты 32 краін, якія працуюць у Беларусі, знаёмяцца з эканамічным, турыстычным і культурным патэнцыялам Мінскай вобласці. Візіт на прадпрыемствы ў Слуцк прымеркавалі да Дня гандлёвага саветніка, які праводзіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў рэгіёнах. На Слуцкім сыраробным камбінаце замежныя госці змаглі прадэгусціраваць мяса-малочныя і іншыя прадукты мясцовых прадпрыемстваў. На агульнай сустрэчы таксама абмяркоўвалі і пытанні перспектыў супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы і машынабудаванні.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і студэнцкае этнаграфічнае таварыства правялі беларускае народнае свята ўраджаю "Багач".
Галіновы прафсаюз Мінскай вобласці з пачатку пандэміі COVID-19 сумесна з першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі накіраваў каля Br1 млн 166 тыс. на матэрыяльную дапамогу працаўнікам устаноў сістэмы аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.