Рух на часткі трасы М6 ў Мінскім раёне абмяжуюць 6 красавіка на час правядзення следчага эксперыменту. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланогая.
"На 14-м км аўтадарогі М6 Мінск-Гродна паблізу вёскі Дзегцяроўка Менскага раёна 6 красавіка з 12.00 да 13.00 запланавана правядзенне следчага эксперыменту Ён будзе праведзены для высвятлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння, што мела месца на гэтым участку дарогі", - праінфармавала Таццяна Беланогая ,
Будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў на гэтым участку ў кірунку Гродна. Сьледчыя просяць загадзя планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.
Крыніца: minsk-region.gov.by