Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новы электронны кірмаш вакансій пройдзе ў маі ў Мінску, Віцебску і Гродне

22.04.2019

Чарговы электронны кірмаш вакансій органы службы занятасці правядуць у маі бягучага года на базе трох гарадоў: Мінска, Віцебска і Гродна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Чарговы электронны кірмаш вакансій органы службы занятасці правядуць у маі бягучага года на базе трох гарадоў: Мінска, Віцебска і Гродна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Кіраўнік дзяржавы заявіў аб недапушчальнасці зніжэння ўзроўню занятасці, а таксама наданні мабільнасці рабочай сіле ў межах краіны. Для гэтага ў Беларусі ўдасканальваюцца існуючыя формы садзейнічання занятасці і ўкараняюцца новыя.
"Час не стаіць на месцы, і мы ўкараняем новыя формы работы па садзейнічанні занятасці, - сказаў Алег Такун. - Адной з іх стаў электронны кірмаш вакансій, калі ў рэжыме рэальнага часу пры дапамозе інтэрнэту на спецыяльным партале e-vacancy.by можна задаць пытанні, якія цікавяць, непасрэдна наймальніку і накіраваць рэзюмэ, дамовіцца аб асабістай сустрэчы для прыняцця канчатковага рашэння. Першы пробны кірмаш прайшоў у снежні ў Мінску. Наступны кірмаш плануем правесці ў сярэдзіне мая на базе трох гарадоў. Гэта Мінск, Віцебск і Гродна. І паступова будзем укараняць гэту форму ў практыку работы ўсіх органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне".
Між тым, ужо ў афлайн-рэжыме 25 красавіка ў гарадах и райцэнтрах Беларусі адначасова пройдзе першы агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій. Папярэдне, чакаецца ўдзел больш як 2 тыс. наймальнікаў, якія прадставяць больш за 20 тыс. вакансій.
Сёння любы грамадзянін мае магчымасць, нават не выходзячы з дома, атрымаць інфармацыю аб вакансіях, якія ёсць на рынку працы. Дастаткова зайсці на партал дзяржаўнай службы занятасці gsz.gov.by і атрымаць актуальную інфармацыю аб тым, хто патрэбны наймальніку. У рэспубліцы існуе высокі попыт на рабочы персанал, наймальнікамі заяўлена больш як 77 тыс. вакансій, з якіх 63 працэнты прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. "У сярэднім на аднаго беспрацоўнага цяпер ёсць 5 вакансій. Больш за ўсё наймальнікі шукаюць вадзіцеляў, повараў, муляраў, швачак, сярэдні медыцынскі персанал, трактарыстаў. Шэраг спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі асабліва запатрабаваны, паколькі пачынаецца сезон актыўных работ", - адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
"Кожны, хто жадае знайсці работу, мае права звярнуцца ў дзяржаўную службу занятасці і атрымаць садзейнічанне ў працаўладкаванні, прафесійную кансультацыю, у тым ліку па іншых пытаннях сферы працы. За тры месяцы, паводле аператыўных даных, у органы службы занятасці звярнуліся 41,5 тыс. грамадзян, з іх 27 тыс. ужо атрымалі садзейнічанне ў працаўладкаванні на пастаянную работу, 1,3 тыс. чалавек накіравана на навучанне па запатрабаваных прафесіях, больш як 8 тыс. удзельнічалі ў аплатных грамадскіх работах", - дадаў Алег Такун. Саіскальнікі могуць разгледзець і вакансіі з пераездам на новае месца жыхарства - у асобных выпадках наймальнікам прадастаўляецца жыллё. За тры месяцы ўжо 44 сям'і беспрацоўных прынялі такое рашэнне - знайшлі новую работу і змянілі месца жыхарства.
Акрамя службы занятасці дапамогу тым, хто не можа самастойна знайсці работу, садзейнічанне аказваюць прыватныя агенцтвы па працаўладкаванні. Сёння 141 такое агенцтва зарэгістравана ў рэестры агенцтваў па працаўладкаванні і мае права аказваць на платнай аснове паслугі грамадзянам. Асаблівасць у тым, што саіскальнік плаціць пасля працаўладкавання, складання рэзюмэ і г.д. (у залежнасці ад самой паслугі). "Паводле папярэдніх даных, прыкладна 5,5 тыс. чалавек у мінулым годзе звярнуліся ў агенцтвы па працаўладкаванні. І амаль 3,8 тыс. знайшлі работу", - прывёў даныя субяседнік.
БЕЛТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы