Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каля 80 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску 3 ліпеня

27.06.2019

Каля 80 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, пройдуць 3 ліпеня ў Мінску, як у цэнтры горада, так і ў паркавых зонах, мікрараёнах. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля 80 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, пройдуць 3 ліпеня ў Мінску, як у цэнтры горада, так і ў паркавых зонах, мікрараёнах. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта ў тым ліку рэспубліканскія, агульнагарадскія мерапрыемствы і раённыя. Плануюцца святочныя канцэрты з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці, эстрадных выканаўцаў і лепшых дзіцячых творчых калектываў, спартыўныя спаборніцтвы, выставы дэкаратыўна-прыкладной і народнай творчасці, святочны гандаль. У раёнах горада мерапрыемствы пройдуць у асноўным у паркавых зонах", - сказаў Аляксандр Шастакоў.
У цэнтральнай частцы горада галоўнай пляцоўкай для гулянняў стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там адбудуцца канцэртная праграма, выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці. Яркім элементам стане міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Strong Battle.
На тэрыторыі Верхняга горада таксама плануюцца выступленні творчых калектываў, майстроў мастацтваў у рамках летняга музычна-турыстычнага сезона, праграма будзе прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі. Яшчэ адным месцам прыцягнення стане Траецкае прадмесце.
Кінаманы і ўсе жадаючыя змогуць наведаць тэматычныя відэапаказы дакументальных фільмаў у фае кінатэатраў сеткі "КіноМінска". На дынамічных дысплэях пакажуць "Фільм пра Рэспубліку Беларусь", "Плошча Перамогі", "Абеліскі. Курган Славы", "Водгук мінулай вайны".
Пройдуць у гэты дзень памятныя мерапрыемствы, патрыятычныя акцыі, тэматычныя мерапрыемствы ва ўстановах культуры і адукацыі.
Кульмінацыяй святкаванняў стануць ваенны парад і тэатралізаваны паказ "Беларусь гераічная", гала-канцэрт "Моцная і сучасная Беларусь", які завершыцца феерверкам.
"3 ліпеня будзе ўключана святочная ілюмінацыя, горад будзе ўпрыгожаны, парадак падтрымліваецца. Узаемадзеянне ўсіх службаў забяспечана", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Шастакоў.
БЕЛТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы