Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінску павялічылася колькасць зваротаў па аказанні меддапамогі з-за ўкусаў кляшчоў

02.08.2019

Колькасць зваротаў у сталічныя арганізацыі аховы здароўя з-за ўкусаў кляшчоў на 1 ліпеня вырасла на 7 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Нападзенні насякомых часцей за ўсё адбываліся ў лясной зоне і на загарадных дачных участках, паведамілі БЕЛТА ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска.
У той жа час, па выніках энтамалагічнага маніторынгу, за гэты перыяд у Мінску знізілася колькасць іксодавых кляшчоў больш як у 2 разы. Гэтаму садзейнічала правядзенне экалагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне стварэння месцаў пражывання гэтых насякомых: быў арганізаваны пакос травы, уборка буралому, праведзены проціклешчавыя апрацоўкі на агульнай плошчы 266 га.
Усяго ў бягучым годзе спецыялісты сталічнай санітарна-эпідэміялагічнай службы абследавалі 255 тэрыторый. Гэта паркі, скверы, дзіцячыя летнія аздараўленчыя ўстановы, прыгарадныя зоны масавага адпачынку насельніцтва і іншыя месцы. Выяўленне кляшчоў адзначаецца пераважна ў лясных масівах, размешчаных па перыферыі горада.
У санэпідслужбе нагадалі, што прафілактыка захворванняў, што перадаюцца іксодавымі кляшчамі, заключаецца ў папярэджанні нападзення іксодавых кляшчоў і выкананні мер, якія перашкаджаюць развіццю захворванняў пасля прысмоктвання. Для наведвання лясной зоны рэкамендуюць выбраць ахоўнае або максімальна закрытае адзенне, перад паходам скарыстацца аэразолямі і іншымі акарыцыдна-рэпелентнымі сродкамі. Пасля вяртання важна правесці сама- і ўзаемаагляд адзення і адкрытых участкаў цела. А ў выпадку прысмоктвання кляшча як мага хутчэй звярнуцца да ўрача, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы