Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На пасяджэнні Мінаблвыканкама прааналізавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і выкананне бюджэту за 1-е паўгоддзе 2019 г.

22.08.2019

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка адзначыў, што за першае паўгоддзе выканана 4 з 5 ключавых паказчыкаў.
Экспарт паслуг склаў 96,8% пры прагнозе 103%. «Не выкананы паказчык па колькасці працаўладкаваных на зноў створаныя працоўныя месцы, такімі сталі 4 272 грамадзяніна пры заданні 5050. У цэлым па вобласці захавана станоўчая тэндэнцыя росту рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, рэнтабельнасці продажаў, чысты прыбытак павялічыўся амаль у два разы. З пачатку года колькасць стратных арганізацый скарацілася на 93», – сказаў Анатолій Ісачанка.
Губернатар вобласці растлумачыў, што для кожнай са стратных арганізацый быў распрацаваны план індывідуальных мерапрыемстваў, у выніку чаго выйшлі на бясстратную працу 153 з іх. Аднак за гэты час са стратамі спрацавалі яшчэ 60 прадпрыемстваў, з іх у Маладзечанскім раёне – 7, у Мінскім – 7, у Дзяржынскім – 6. Такія прадпрыемствы павінны быць у зоне адказнасці старшыняў райвыканкамаў.
Эфектыўная знешнеэканамічная дзейнасць – адна з умоў развіцця эканомікі вобласці. Анатоль Ісачанка адзначыў станоўчую тэндэнцыю ў экспарце, аднак звярнуў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў на праблемы сертыфікацыі мясной прадукцыі для паставак у Кітай.
Заработная плата па галіне склала 1043 рубля, тэмп росту – 114%. «Але да гэтага часу мы маем 10 арганізацый з заработнай платай ніжэй за 400 рублёў, у Мядзельскім раёне – 4 такія арганізацыі, у Валожынскім – 2, у Бярэзінскім – 1», – адзначыў старшыня Мінаблвыканкама. Аналіз паказаў, што гэта сельгасарганізацыі або ПДА. Анатолій Міхайлавіч падкрэсліў ролю кіраўніка ў вырашэнні падобных пытанняў і акцэнтаваў увагу кіраўнікоў усіх рангаў на забеспячэнне эфектыўнай працы арганізацый, павелічэнне прадукцыйнасці працы і стварэнне камфортных умоў для жыцця насельніцтва.
На пасяджэнні аблвыканкама, 22 жніўня дэталёва прааналізавалі гэтыя і іншыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, а таксама выкананне бюджэту за 1-е паўгоддзе 2019 года.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы