Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Майстар-клас для маладых талентаў адбыўся на базе газеты «Узвышша». На пытанне маладога журналіста адказаў губернатар

23.08.2019






23 жніўня на базе рэдакцыі газеты «Узвышша» Дзяржынскага раёна адбыўся майстар-клас для пачаткоўцаў журналістаў.
Моладзь, якая займаецца ў Мінскім абласным рэсурсным цэнтры па працы са школьнымі сродкамі масавай інфармацыі, наведалі рэдакцыю газеты «Узвышша» Дзяржынскага раёна. Яна азнаёмілася з работай рэдакцыі, даведалася, як рыхтуецца артыкул да публікацыі і як стаць паспяховым журналістам.
Многія з іх пакуль толькі мараць аб публікацыі ўласных артыкулаў у СМІ, аднак настроены стаць сапраўднымі прафесіяналамі.
Майстар-класы з імі правялі Ларыса Коршун, начальнік аддзела па працы са сродкамі масавай інфармацыі аблвыканкама, а таксама вопытныя прадстаўнікi абласных і рэспубліканскіх СМІ.
Юныя журналістын аведалі мясцовуюд рукарню, дзе калісьці друкавалася раённая газета.
А вось паспрабаваць сябе ў журналісцкім майстэрстве ім атрымалася прама падчас майстар-класаў.
Адказаць на пытанне Антона Прыходзька, удзельніка школьнай тэлепраграмы Бараўлянскай сярэдняй школы №2, пагадзіўся губернатар вобласці Анатоль Ісачанка. Антон, як будучы выпускнік, пацікавіўся, чым запомніўся Анатолю Міхайлавічу яго першы настаўнік.
«Першага настаўнікa не памятаць немагчыма, - з задавальненнем адказаў на пытанне губернатар вобласці і назваў імя сваёй першай настаўніцы. Анатоль Міхайлавіч распавёў, што падчас яго вучобы практыкавалася ў невялікіх школах у сельскіхнаселеных пунктах, што настаўнікі жылі ў пакоях, якія размяшчаліся ў будынках школ. Паводле яго слоў, гэта накладвала адбітак хатняй выгоды, і дзеці з задавальненнем ішлі ў школу, «здавалася, што ў хату да настаўніцы». А наступныя сем гадоў у школу яму трэба было хадзіць за 6 кіламетраў.
Цяперашнія вучні мінскіх школ такую інфармацыю прынялі са здзіўленнем, магчыма, гэта падштурхне іх у пачатку навучальнага года да большай руплівасці.Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-nagadau-ab-zadachy-pa-pavyshenni-zarplat-nizkaaplatnyh-kategoryj-rabotnikau-80705-2019/Фота БЕЛТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы