Ва ўстановах аховы здароўя Мінскай вобласці ў гэтым годзе прыступіла да працы 873 маладых спецыялістаў: 323 лекара і 550 супрацоўнікаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй.
Акрамя гэтага, у Цэнтральны рэгіён накіравалі 307 урачоў-інтэрнаў, якія папоўняць кадравы склад бальніц і паліклінік у наступным годзе. Больш за ўсё маладых спецыялістаў з'явілася ў здраўніцах Мінскага раёна (56 урачоў і 66 медсясцёр). Таксама ў тройцы лідараў - Барысаўскі (101 спецыяліст) і Салігорскі (81) раёны.
Ёсць рэгіёны, якія досыць нядрэнна ўкамплектаваны, таму прыток маладых спецыялістаў тут невялікі. Да прыкладу, у Капыльскі раён па размеркаванні накіраваліся 3 урачы і 4 спецыялісты медперсаналу, ва Уздзенскі - прыбыло на працу 9 медыкаў і ў Вілейскі - 3 выпускнікі з вышэйшай адукацыяй і 8 - з сярэдняй спецыяльнай.
Больш за ўсё прыбыло маладых лекараў агульнай практыкі, такіх каля 90 чалавек, паведаміла начальнік кадравай і мабілізацыйнай працы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Наталля Гучко. "Таксама пераважаюць сярод выпускнікоў гэтага года лекары анестэзіёлагі-рэаніматолагі, акушэры-гінеколагі і педыятры – па кожнай з такіх спецыяльнасцяў па 30 маладых лекараў. Цяпер нагрузка на лекараў вялікая, спецыялістам даводзіцца працаваць не на адну стаўку, таму маладыя спецыялісты запатрабаваны, ім рады ўсюды", - адзначыла Наталля Гучко.
Цякучасць медыцынскіх кадраў у Мінскай вобласці трымаецца на ўзроўні 9%, удакладніла Наталля Гучко. Лекараў у цэнтральным рэгіёне каля 6 тысяч, з якіх 20% з'яўляюцца пенсіянерамі. "Мы іх стараемся затрымаць, бо гэта вопытныя спецыялісты, якія перадаюць вопыт маладым. Аднак сітуацыя складваецца такім чынам, што за кошт маладых спецыялістаў мы не можам папоўніць тую патрэбу, якая ў нас ёсць. Сталічнай вобласці сёння не хапае каля 500 медработнікаў". Таксама варта заўважыць, што ва ўсёй сістэме аховы здароў якраіны 85,2% супрацоўнікаў-жанчыны. За апошнія 5 гадоў колькасць лекараў-спецыялістаў па краіне вырасла на 8,8%, а спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – на 4,2%.
Наталля Гучко распавяла і аб сацыяльных гарантыях, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам: выплата стыпендый у памеры студэнцкай, дапамога, звязаная з пераездам, прадастаўленне жылля і многія іншыя. Плюс да ўсяго ў арганізацыях аховы здароўя Мінскай вобласці дзейнічае загад, які абавязвае наймальнікаў устанаўліваць меры стымулявання па кантракце ў залежнасці ад працягласці яго заключэння. Калі малады спецыяліст згаджаецца прапрацаваць ва ўстанове 5 гадоў і заключае кантракт на гэты перыяд, яму ў якасці меры стымулявання тарыфная стаўка павышаецца на 50%, калі на 2 гады - на 20%.
Жыллё маладым спецыялістам прадастаўляюць арэнднае, абоі нтэрнат. Аднак калі такой магчымасці ў раёне няма, то ва ўсіх калектыўных дагаворах прадугледжана пакрыццё платы за наём жылля.
Крыніца: minsk-region.gov.by