Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Валожыне 30 лістапада правядуць марафон жаночага здароўя

26.11.2019

Спецыялісты Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы 30 лістапада ўпершыню правядуць у раёне вялікі марафон "Жаночае здароўе", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Медыкі вывучылі праблему зніжэння нараджальнасці, пытанні здароўя жаночага насельніцтва Валожынскага раёна. Па падліках спецыялістаў, колькасць абслугоўваемага насельніцтва тут больш за 33 тыс.чалавек, з іх жанчын - звыш 17 тыс. (у рэпрадуктыўным узросце каля 7 тыс.). Паўстала неабходнасць павышаць узровень ведаў і дасведчанасці жыхарак раёна аб магчымасці захаваць сваё здароўе, ранніх прыкметах захворванняў і бясплоддзі, варыянтах іх лячэння і дыягностыкі, методыках вядзення родаў і многае іншае. Так з'явілася ідэя правесці першы ў раёне марафон "Жаночае здароўе".

Уся карысная інфармацыя будзе падавацца ў зразумелай і цікавай форме, кансультацыі высокакваліфікаваных спецыялістаў будуць праходзіць у фармаце жывых зносін. Будуць арганізаваны шэсць зон розных тэматык, сярод якіх "Жаночае здароўе ў рэпрадуктыўным узросце", "Усё пра роды...", "Па якім аналізе можна вызначыць, ці пагражае вам рак", "Чаму ў некаторых выпадках тэст дае станоўчы вынік, хоць жанчына здарова", "Сувязь жаночага здароўя і гармонаў шчытападобнай залозы і не толькі". Кожную зону будзе суправаджаць спецыяліст: акушэр-гінеколаг, псіхолаг, касметолаг, эндакрынолаг, а таксама лекар лабараторнай дыягностыкі.

Падчас марафону запланаваны бясплатныя флюараграфія, цыталогія, лабараторныя даследаванні: аналіз крыві на онкамаркеры, ВІЧ, гармоны шчытападобнай залозы. Таксама плануецца правядзенне УГД органаў малога таза. Дасведчаны лекар-касметолаг раскажа аб тыпе скуры і дасць усе рэкамендацыі па доглядзе.

Прыходзіць на марафон мамы могуць з дзецьмі - для самых маленькіх наведвальнікаў будзе арганізаваны дзіцячы пакой, для тых, хто старэйшы, запланавана забаўляльная праграма, а таксама пляцоўка з аквагрымам. Будзе таксама абсталявана спецыяльнае памяшканне для кармлення грудных дзяцей.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы