Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чырвоны Крыж рэалізуе ў Смалявіцкім раёне міні-праект «Сонца для ўсіх»

13.12.2019

Сёлета ў Смалявіцкім раёне стартаваў міні-праект "Сонца для ўсіх", распрацаваны ініцыятыўнай групай першаснай арганізацыі БТЧК сярэдняй школы №2 г.Смалявічы. Ён рэалізуецца ў рамках праекта "Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі" Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, тэхнічнай падтрымцы дацкага Чырвонага Крыжа і ў супрацоўніцтве з органамі.

Дзейнасць па праекце рэалізуецца трэці год. Дзякуючы працы валанцёрскай групы наладжана псіхасацыяльная падтрымка сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Для працы гэтай прыцягваюцца вузкія спецыялісты, новыя валанцёры і новыя ўдзельнікі. Нядаўна да Чырвонага Крыжа далучыліся чацвёра новых валанцёраў для рэалізацыі міні-ініцыятывы.

У склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць яе кіраўнік - намеснік дырэктара сярэдняй школы №2 горада Смалявічы Ірына Астапкіна, педагог сацыяльны Алена Мікуліч, старшыня Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК Галіна Мікалаеўна Графутка і навучэнцы школы.

На мінулым тыдні валанцёры Чырвонага Крыжа на базе сярэдняй школы №2 г. Смалявічы правялі спартыўнае свята з навучэнцамі. Асноўная мэта мерапрыемства - сацыялізацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сродкамі спартыўнай інклюзіі. Дадатковая адукацыя з'яўляецца важнай часткай адукацыйнага працэсу па сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Заняткі даюць дзецям магчымасць набыць не толькі цэлы шэраг карысных практычных уменняў і навыкаў, але і стымулююць асобасны рост дзіцяці, яго псіхічнае і эмацыйнае развіццё і аздараўленне.

У пачатку мерапрыемства Галіна Мікалаеўна павітала і распавяла аб праекце і дзейнасці валанцёраў Чырвонага Крыжа ў нашым раёне. А затым валанцёры праспявалі для хлопчыкаў і дзяўчынак песню і прыступілі да спартыўных спаборніцтваў. Вучні падзяліліся на дзве каманды і пры падтрымцы і падказках валанцёраў ўдзельнічалі ў спартландыі. Хвіліны радасці, запалу і здароўя падарылі дзецям спартыўныя спаборніцтвы. А завяршылася мерапрыемства вялікім танцавальным флэшмобам.

У Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК сёння робіцца многае, ёсць мноства ідэй і задумак на перспектыву. Будуць акцыі, сустрэчы, гутаркі, паездкі... Але самае галоўнае – заўсёды ёсць і будзе дапамога кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы