Так, пад наглядам Заслаўскага лясніцтва цэлыя бярозавыя гаі па некалькі дзясяткаў дрэў. Папярэдне кожнае дрэва аглядаюць і падрыхтоўваюць. А затым акуратна сок спускаюць, выконваючы ўсе правілы. Пры гэтым збіраюць сок максімальна беражліва і толькі на пэўных участках.
З аднаго дрэва можна атрымаць прыкладна 4-5 "спецыяльных" поліэтыленавых пакетаў. Якія месцяць у сябе каля 150 л. свежага соку.
Пасля збору яго адправяць на перапрацоўку. Частка пойдзе на экспарт.
Таксама адзначым, што месцы, дзе сок можна сабраць самастойна, трэба ўдакладняць у лясніцтвах, бо за незаконную падсочку можна атрымаць штраф.
Крыніца: minsk-region.gov.by