Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

39 тыс. кв.м жылля пабудуюць у Жодзіне ў бягучым годзе

06.07.2020

Колькі шматдзетных сем'яў атрымаюць кватэры, дзе «вырасце» новы мікрараён № 9, калі дзіцячая паліклініка прыме першых пацыентаў, пра гэта піша МЛЫН.ВY са спасылкай на дырэктара УКБ горада Жодзіна Уладзіміра Зорыча.

Усяго ў Жодзіне за 2020 год запланавана пабудаваць 39 тысяч квадратных метраў жылля. З іх 15,510 тысяч - індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, астатняе - шматкватэрныя жылыя дамы. З дня на дзень навасельцы атрымаюць ключы ад 60-ці кватэр у мікрараёне №8. Дарэчы, сярод будучых навасёлаў - 21 шматдзетная сям'я. Хутка павінны здаць шматкватэрныя дамы па вуліцах Ленінградскай, 8-га Сакавіка і ў мікрараёне №8.

На кантролі - забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў, а іх у Жодзіна, па апошніх дадзеных, - 392.

- Сёлета 66 сем'яў атрымаюць жыллё, 295 - будуць уключаны ў кааператывы, - кажа дырэктар Жодзінскага УКБ Уладзімір Зорыч. - Цяпер вядзецца будаўніцтва новага дома на вуліцы Ленінградскай, куды трапляюць 72 шматдзетныя сем'і, а ў доме па вуліцы 8 Сакавіка - 31 сям'я.

Доўгачаканай і значнай для горада падзеяй стане пачатак будаўніцтва 9-га мікрараёна. Пакуль жа там - чыстае поле ў 25 га.

Нагадаем, з 1 снежня 2019 года зменены межы Жодзіна. У рысу горада ўвайшлі будучыя мікрараёны №9 і 10 (паміж вул. Лагойскай і пр. Веніссе), будзе павялічана плошча мікрараёна №6 (зямельны ўчастак ад выезду з горада з вул. Ракасоўскага да в. Барсукі). Пры гэтым плошча ўсяго горада павялічыцца на 143 гектары.

- Ужо атрымана рашэнне Мінаблвыканкама аб адводзе зямель пад новы мікрараён №9. Прыступаем да праектавання першых чатырох дамоў. Праз тры месяцы пачнем будаўніцтва, - распавядае Уладзімір Зорыч. - Дамы ў новым мікрараёне будуць дастаткова вялікія - 140-160 кватэр. Адпаведна, нарматыўныя тэрміны па іх крыху больш - 16-18 месяцаў. Першыя два дамы плануем пабудаваць за два гады. Там, дарэчы, будзе пабудавана два дамы для шматдзетных сем'яў.

Новы мікрараён - забудова ў 100,55 тысяч квадратных метраў, а гэта не шмат ні мала 14 шматкватэрных дамоў, дзіцячы сад на 250 месцаў і школа на 620 месцаў.

- 1 400 жодзінскіх сем'яў атрымаюць там кватэры, - удакладняе Уладзімір Зорыч. - У сярэднім штогод у горадзе здаецца 35-45 тысяч метраў (шматкватэрныя дамы і індывідуальнае жыллё). Адпаведна, забудова новага мікрараёна, як вы разумееце, перспектыва пяці гадоў.

Што тычыцца сацыяльных аб'ектаў: новы дзіцячы сад у 8-м мікрараёне здалі больш двух гадоў таму. Цяпер на чарзе школа на 1020 месцаў, яе праектаванне пачнецца ў 2021 годзе.

Яшчэ адным важным і неабходным гораду сацыяльным аб'ектам з'яўляецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі на 300 наведванняў у змену. Яна ўзводзіцца на скрыжаванні праспектаў Леніна і Скарыны. Гэта будзе чатырохпавярховы будынак з паркоўкай і невялікім скверам. Сам будынак амаль 14 тысяч квадратных метраў. Жодзінская паліклініка будуецца па індывідуальным праекце.

- У паліклініцы акрамя кабінетаў, рэабілітацыйнага цэнтра, размесцяцца два дзіцячыя басейны, - удакладняе Уладзімір Зорыч. - Будаўніцтва ідзе без выхадных. Гатоўнасць паліклінікі 20%. Зараз ставім вокны, прыступаем да аздобных прац. Праводзім добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. За летні сезон хочам цалкам зачыніць скрынку, зрабіць фасад і пачаць унутраныя чыставыя працы. Дабудуем паліклініку да Новага года, але адкрываць яе плануем у 2021-ым. Бо мала яе пабудаваць, трэба абсталяваць сучасным медыцынскім абсталяваннем (фізіятэрапеўтычным, функцыянальна-дыягнастычным, рэнтген - і стаматалагічным).

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы