Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Калодзішчах адкрыўся новы дзіцячы сад

31.07.2020

Да канца года ў цэнтральным рэгіёне будуць здадзены ў эксплуатацыю 12 устаноў дашкольнай і школьнай адукацыі, 4 з іх у Мінскім раёне.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч на ўрачыстым адкрыцці Каладзішчанскага дзіцячага садка №3 «Матылёк».

Як адзначыў Іван Маркевіч, сёння на Міншчыне будаўніцтву сацыяльных устаноў, у тым ліку школ і дзіцячых садоў, надаецца вялікая ўвага.

Рэгіён развіваецца, паляпшаецца дэмаграфічная сітуацыя, адпаведна, узрастае і патрэбнасць у аб'ектах такога тыпу. "Да 2023 года мы плануем цалкам закрыць патрэбнасць у гэтых установах у вобласці. Аднак трэба разумець, што развіццё сацыяльнай сферы неразрыўна звязана з эканамічнымі паказчыкамі. Будзем добра працаваць, атрымліваць вынік, будзе ўдасканальвацца і інфраструктура. І нашы рэгіёны будуць прырастаць вось такімі сучаснымі ўстановамі, у якіх створаны выдатныя ўмовы для выхавання дзяцей, падабраны педагагічны калектыў, які гатовы ўкладваць душу ў будучае пакаленне.

Дзіцячы сад і праўда атрымаўся вельмі сучасным і камфортным. У трохпавярховым будынку створаны спецыяльныя цэнтры інтэлектуальнага развіцця і канструявання, якія будуць спрыяць пазнавальнаму развіццю дзяцей, а таксама фарміраванню ў іх лагічнага і канструктарскага мыслення. Дарэчы, сертыфікат на набыццё абсталявання для цэнтра канструявання - падарунак ад Мінскага аблвыканкама. Таксама тут абсталяваны фізкультурны, музычны і харэаграфічныя залы, змястоўна напоўнены гульнявыя групы і пляцоўкі. Набыта інтэрактыўная пясочніца, якая дазваляе развіваць уяўленне дзіцяці і ствараць унікальныя скульптуры. Для дзяцей з асаблівасцямі развіцця створана безбар'ернае асяроддзе.

"Ужо зусім хутка наш дзіцячы сад прыме 230 выхаванцаў, будуць працаваць 12 груп, якія змогуць наведваць дзеткі ад трох да 6 гадоў. Сваю адукацыйную дзейнасць цалкам і поўнасцю плануем накіраваць на развіццё кожнага дзіцяці па розных напрамках. Для гэтага набыты шматлікія канструктары, гульні. Зараз распрацоўваем экалагічную сцежку, якая таксама дапаможа развіццю навыкаў дзяцей. Наш дзіцячы сад, упэўненая, спадабаецца, як дзецям, так і іх бацькам", -- адзначыла загадчык новага дзіцячага садка Таццяна Камяк.

Ацаніць новую ўстанову дашкольнай адукацыі і тыя, і іншыя змаглі адразу ж пасля ўрачыстага адкрыцця. Водгукі - толькі станоўчыя.

"Супер, нам усё вельмі спадабалася. Дзіцячы сад зроблены па апошніх тэхналогіях. Унутры вельмі ўтульна і пляцоўкі на вуліцы добра прадуманы. Гэта вялікі падарунак, як для дзяцей, так і для дарослых. Каладзішчанскі сельсавет актыўна развіваецца і месцаў у існуючых установах ужо не ўсім хапала, некаторым бацькам даводзілася вазіць сваіх дзетак у Мінск, што не заўсёды зручна. Цяпер такой патрэбы не будзе. І шчыра вам скажу, гледзячы на гэты будынак, шчыра радуюся за сваіх дзяцей, а ў мяне іх двое, што ім пашанцавала наведваць такі сучасны садок", -- падзяліўся мясцовы жыхар Павел, які прыйшоў на свята з сынам і дачкой.

Толькі станоўчыя эмоцыі і ў яшчэ адной жыхаркі Калодзішчаў Ірыны Эдуардаўны. Яна прыйшла на ўрачыстае адкрыццё са сваімі ўнукамі. Рабята аблюбавалі дзіцячыя пляцоўкі, адкуль чуўся радасны смех.

"Я нават не думала, што ў нас з'явіцца такі аб'ект. Дзякуй вялікі кіраўніцтву вобласці і ўсім арганізацыям, якія прымалі ўдзел у яго будаўніцтве. У нашым аграгарадку вялікая колькасць дзяцей, сёння я з двума ўнукамі, але спадзяюся, што іх будзе больш, таму новы дзіцячы сад вельмі спатрэбіцца", -- усміхаецца жанчына.

Гаворачы аб вялікім аб'ёме праведзенай працы і высокай якасці атрыманага аб'екта, нельга не адзначыць, што ўзведзены ён быў усяго за 11 месяцаў.

Супрацоўнікі ААТ "Заслаўльбудіндустрыя" папрацавалі, што называецца, на славу. Уручаючы сімвалічны ключ загадчыцы дзіцячага садка дырэктар таварыства Анатоль Макарчук, падкрэсліў, што дзіцячыя аб'екты будаваць заўсёды асабліва прыемна, бо гэта ўклад у будучыню нашай краіны.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы