Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінскай вобласці рэканструююць аўтадарогі

13.08.2020

М1, Р53, Р23. У Мінскай вобласці рэканструююць аўтадарогі. Для бесперабойнага і камфортнага руху транспарту. Аўтадарогу М1 - Брэст - Мінск - мяжа Расіі неўзабаве чакае маштабная рэканструкцыя. Зараз у Міністэрстве транспарту і камунікацый рыхтуецца яе канцэпцыя. Работы на ўсёй працягласці - а гэта больш за 600 кіламетраў - будуць праходзіць паэтапна. Пасля мадэрнізацыі на М1, напрыклад, не змогуць выходзіць жывёлы, там забароняць рух пешаходаў і веласіпедыстаў, паведамляе Беларусь 1.

Яшчэ адзін стратэгічны для Беларусі кірунак - траса Р53, якая злучае сталіцу са Смалявічамі, Жодзіна і Барысавам. На першым участку цяпер укладваюць цэментабетон. Уся траса стане чатырохпалоснай.

Аляксей Аўраменка, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі: "Мы сёлета ўводзім першы ўчастак, 6 кіламетраў, дарога будзе першай катэгорыі ў цэментабетонным выкананні. У наступным годзе мы ўжо прыступім і ўвядзем другі ўчастак. Тым самым мы злучым і дойдзем да Смалявічаў. Гэта вельмі важны напрамак, і наша задача сёння - падрыхтаваць праект фінансавання гэтай дарогі ў напрамку Жодзіна і Барысава".

У Мінскай вобласці абнаўляецца і яшчэ адна важная транспартная артэрыя - гэта траса Р23 Мінск - Мікашэвічы. Участак аўтадарогі ад Слуцка да Салігорска стане чатырохпалосным. Працы завершаць да канца наступнага года.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы