У Мінскай вобласці адрамантавалі і аднавілі 400 школ і дзіцячых садоў. Сёлета дзверы для навучэнцаў і выхаванцаў адкрыюць і 12 новых устаноў дашкольнай і сярэдняй адукацыі.
Так, навасельцамі стануць больш за тысячу дзяцей у вёсцы Копішча Мінскага раёна. Абнаўленне да пачатку восені - традыцыя з карысным эфектам. Бо вучыцца ў свежых інтэр'ерах і з новым абсталяваннем удвая прыемна.
Крыніца: minsk-region.gov.by