Каштоўны вітамінавы прадукт спецыялісты рэкамендуюць шукаць на высокіх і сухіх месцах, каб хутка напаўняць кошыкi, але пры паходзе ў лес памятаць і пра бяспеку - заўсёды браць з сабой зараджаны мабільны тэлефон, бутэльку вады і арыентавацца на квартальныя прасекі і слупы.
Нагадаем, сёлета выходзіць на пошукі брусніцы было дазволена з сярэдзіны жніўня. Зусім хутка - з 4 верасня - пачнецца збор журавін. Збіраць ягады раней забаронена, бо яны проста не паспяваюць. За гэтым сочаць работнікі лясгасаў.
Крыніца: minsk-region.gov.by