Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У садах Мiнскай вобласці пачаўся масавы збор яблыкаў

11.09.2020

Сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі Мінскай вобласці пачалі масавы збор яблыкаў. Зараз час ранніх і сярэдніх восеньскіх гатункаў. Так, у агракамбінаце "Ждановічы" нарыхтуюць 4 тысячы тон пладоў. Для больш якаснага збору ўраджаю задзейнічаюць і спецыяльную тэхніку, паведамляе Беларусь 1.

Дарэчы, камбайны патрэбны і для збору ягад. Вітамінная прадукцыя запатрабавана як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

Яблыкі зрываюць рукамі, а далей справа тэхнікі. У садках агракамбіната "Ждановічы" прэм'ера: у гэтым сезоне абкатваюць новую самаходную платформу для збору пладоў. Побач працуюць шэсць чалавек. За дзень такая каманда збірае да 20 кантэйнераў, а гэта 5 тон яблыкаў.

Такія гатункі, як "кандзіль арлоўскі", "антонаўка" або "аўксіс" заўсёды запатрабаваны ў спажыўцоў. Цяперашні ўраджай нядрэнны, хоць на яго і паўплывалі травеньскія замаразкі і непагадзь.

Аляксандр Болдзісаў, начальнік цэха агракамбіната "Ждановічы": "Увесь час ішлі дажджы, былі нізкія тэмпературы, не лётала пчала, а яна ж асноўная крыніца апылення для нашых садоў. Нам, на шчасце, пашанцавала: у нас свой мабільны пчальнік, у якiм больш за 400 вулляў, і мы іх можам перавезці ў любое месца. Таму мы яшчэ заспелі добрае надвор'е. Не скажу, што максімальны ўраджай, але вышэй сярэдняга".

Па суседстве з яблыневым садам кіпіць яшчэ адна праца. У агракамбіната самая вялікая ў краіне - 47 гектараў - плантацыя чарнаплоднай рабіны, вядомай пад іншай назвай.

Зараз аптымальны час для такой культуры, як аронія. Дзякуючы спецыяльнаму камбайну штодня збор складае да 10 тон ягады. Тэхніка прыбірае аронію хутка, якасна і без страт. Каштоўная ягада ў асноўным пойдзе на экспарт.

А тым часам на сартаванне і захоўванне паступае не толькі ўраджай яблыкаў, але і груш. Цяпер, напрыклад, каціруецца такі гатунак, як "кудзеснiца". І калі яблычны збор пры тэмпературы захоўвання 2-4 градуса зможа праляжаць да вясны, то грушы скончацца ўжо да новага года. На іх павышаны попыт.

Ігар Грытчанка, начальнік цэха агракамбіната "Ждановічы": "Пазнейшыя грушы, як, напрыклад "кудзеснiца", ставяцца на захоўванне, вентылююцца, спачатку 10 градусаў, потым тэмпература зніжаецца. Мы абслугоўвае школы, дзіцячыя сады, бальніцы, яны заключаюць з намі дагаворы. Гэта Мiнскі раён і Мiнск. Таксама ў нас ёсць гандлёвая сетка, куды мы гэта адпускаем".

Агракамбінат сёлета ўзмоцніць свае пазіцыі і дзякуючы глыбокай перапрацоўцы прадукцыі сваіх садоў. Тут будуць разліваць яблычны сок прамога адціскання ў вялікія ўпакоўкі.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы