Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінскай вобласці прынята больш за 3,1 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу

15.09.2020

Усяго на 1 верасня для шматдзетных сем'яў адкрыта 88 285 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 6 221, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 064 дэпазітныя рахункі на суму $820,64 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца па назначэнне сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна - не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 6 221 дэпазітны рахунак на суму Br139,973 млн. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.

"На 1 верасня 2020 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 21 742 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 20 056 (92 працэнты), на атрыманне адукацыі - 936 (4,5 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 750 заяў (3,5 працэнта). Прынята 19 953 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 4 539, следам ідуць Мінская вобласць - 3 186, Гомельская - 3 081, Мінск - 2 692, Гродзенская - 2 432, Магілёўская - 2 082. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 1 941.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы