Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Печах абнавілі Алею герояў

05.10.2020

Напярэдадні 80-гадовага юбілею 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў 25 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё адноўлёнага мемарыяльнага комплексу "Алея герояў". Ён быў створаны ў Печах у 1972 годзе і час унёс свой адбітак. Па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтра, а таксама глыбокапаважаных ветэранаў і пры садзейнічанні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, тэрыторыя і сам мемарыял прынялі новае аблічча, піша газета "Адзінства".

У цырымоніі ўдзельнічалі намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка, начальнік 72-га гвардзейскага АНЦ генерал-маёр Уладзіслаў Будзік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл.

Пад гукі аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і залпы салюту адбылося ўскладанне кветак да вечнага агню.

Чаканячы крок, урачыстым маршам перад прысутнымі прайшлі афіцэры і прапаршчыкі, сяржанты і салдаты. Усе яны памятаюць пра тую цану, якую заплацілі абаронцы нашай Радзімы ў барацьбе з ворагам. І, у сваю чаргу, не дапусцяць, каб беларускую зямлю тапталі захопнікі.

Змоўклі гукі аркестра, разышліся прысутныя і толькі гваздзікі, як кроплі крыві загінуўшых, ляжаць на гранітным пастаменце, а над імі лунае агонь, - сімвал памяці аб свеце.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы