Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінскай вобласці працягваюць абсталёўваць клінікі

07.10.2020

Аснашчэнне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы павышае якасць медыцынскага абслугоўвання пацыентаў. Так, высокадакладны камп'ютарны тамограф дазваляе аператыўна ставіць дыягназ. А ў кабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі дзякуючы спецыяльным апаратам выконваецца працэдура скрынінга анкалагічных захворванняў. Такі кабінет - адзіны ў Мінскай вобласці, паведамляе Беларусь 1.

На базе бальніцы ёсць зараз і мабільны медыцынскі комплекс. Побач з вопытнымі медыкамі ў клініцы працуюць маладыя спецыялісты. Для іх прадугледжана сацыяльная падтрымка.

Сяргей Грынцэвіч, намеснік галоўнага ўрача Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы: "Тыя маладыя спецыялісты, якія карыстаюцца арэндным жыллём, па нашаму калектыўнаму дагавору атрымліваюць надбаўкі ў памеры чатырох базавых велічынь, плюс у нас нармальныя ўмовы працы ў самой бальніцы. Тэндэнцыя такая, што да нас прыбываюць апошні час нашы рабяты з Вілейкі і, як правіла, тут і асядаюць, не звальняюцца".

Зараз у бальніцы функцыянуюць 11 аддзяленняў. Сярод пацыентаў не толькі мясцовыя жыхары, але і з іншых раёнаў - Валожынскага, Маладзечанскага і Мядзельскага.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы