Удзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый прымуць працоўныя калектывы, жыхары рэгіёну. Будуць праведзены работы па ўборцы тэрыторый у населеных пунктах ад восеньскай лістоты, сухастою, смецця, несанкцыянаваных звалак, плануецца ўборка прыдарожных палос, тэрыторый ва ўгоддзях лясгасаў, на іншых аб'ектах, азеляненне і іншыя працы.