Для гэтага ў Мінскай вобласці да канца лістапада будуць працаваць грамадскія прыёмныя. Прайшлі яны і сёння. Так, у Чэрвені мясцовых жыхароў выслухалі прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і аддзела землеўпарадкавання. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні выдзялення зямельных участкаў, падтрымкі шматдзетных сем'яў, рэалізацыі моладзевых ініцыятываў. Ішла размова і аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання.
Усе ідэі і прапановы фіксуюцца, яны стануць асновай падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу. Для ўзаемадзеяння з жыхарамі розных рэгіёнаў адкрыты адміністрацыі ўсіх раённых цэнтраў. Час іх працы можна даведацца на сайтах і па тэлефонах мясцовых выканкамаў.
Крыніца: minsk-region.gov.by