Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

БЕЛАЗ паставіў 136-тонны кар'ерны самазвал на Урал

26.11.2020

Кар'ерны самазвал серыі БЕЛАЗ-7513 грузападымальнасцю 136 т пачаў работу ў парку тэхналагічнага транспарту горнага цэха ААТ "Святагор" на Урале, што ўваходзіць у склад "УГМК-Холдынга" - буйнейшага вытворцы медзі, цынку, вугалю і каштоўных металаў у Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

"Беларускія самазвалы добра зарэкамендавалі сябе ва ўмовах работы нашага кар'ера. Цяпер у нас у распараджэнні разам з новай машынай шэсць адзінак велікагрузнай тэхнікі. Новы БЕЛАЗ будзе задзейнічаны на вывазцы пустой пароды на адвал скальных парод, а таксама на транспарціроўцы руднай сыравіны на драбільна-сартавальную фабрыку горнага цэха", - расказаў галоўны інжынер горнага цэха АТ "Святагор" Барыс Буднеў.

Як адзначылі ў прэс-службе, самазвалы серыі 7513 адны з самых запатрабаваных і папулярных машын у гарнякоў. Яны максімальна прыстасаваны да складаных горнатэхнічных умоў адкрытых распрацовак. "Высокі рэсурс гэтых машын вызначаецца прымяненнем дасканалых сілавых установак, высокім тэхнічным узроўнем вузлоў і агрэгатаў, выкарыстаннем высокатрывалых матэрыялаў, якія прымяняюцца пры вырабе рамы і платформы", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Перавагі беларускай тэхнікі пацвярджаюць і эксплуатацыйнікі ў кар'ерах. Аператары БЕЛАЗаў горнага цэха АТ "Святагор" адзначаюць сучаснасць і тэхналагічнасць машын: прасторнасць кабіны, выдатны агляд, эрганамічнасць прыборнай панэлі, якая забяспечвае лёгкую чытальнасць паказанняў прыбораў і даступнасць у кіраванні самазвалам.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы