Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«БЕЛДЖЫ» плануе выпусціць новыя мадэлі аўтамабіляў Geely

04.01.2021

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў пачатку 2021 года плануе выпусціць новую мадэль Geely GS і завяршыць работы па лакалізацыі мадэлі Atlas PRO. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам завода, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Акрамя таго, прадоўжацца эксплуатацыйныя выпрабаванні электрамабіляў з далейшай адаптацыяй да беларускага рынку. Так, у бягучым годзе на аўтазаводзе асвоілі вытворчасць Geely Coolray па поўным цыкле. У аўтамабіля сучасны турбіраваны рухавік і рабатызаваная каробка перадач з двайным счапленнем і масленай ваннай. Усе работы па мацаванні маторнага адсека і часткі днішча аўтамабіля праводзяцца ўручную пры дапамозе адаптыўнай сістэмы зваркі.

У цэху зваркі завода выкарыстоўваецца 31 камплект заціскаў, 24 камплекты тэхналагічнай аснасткі і 27 робатаў для зваркі высокай дакладнасці. Пры дапамозе сістэмы MES выконваецца аўтаматызацыя вытворчага працэсу ўсяго прадпрыемства, а таксама праводзіцца статыстычны аналіз, што дае магчымасць кантраляваць выкананне плана, удасканальваць дыспетчарызацыю. "Выкарыстанне робататэхнічных комплексаў у вытворчасці заўсёды эфектыўна. Гэта стапрацэнтная гарантыя якасці прадукцыі, а таксама гібкасць вытворчасці ў адпаведнасці з канцэпцыяй "Індустрыя 4.0", - адзначыў Аляксандр Шумілін. Ён таксама звярнуў увагу, што выкарыстанне аўтаматыкі і сістэм кантролю гарантуе высокі ўзровень бяспекі вытворчай лініі, які адпавядае сучасным міжнародным стандартам.

Урачыстае адкрыццё завода "БЕЛДЖЫ" адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы