Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кітайска-беларускі цэнтр супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў адкрыты ў «Вялікім камені»

05.01.2021

Кітайска-беларускі цэнтр супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў адкрыты ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтр стане першай у парку комплекснай пляцоўкай для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Тут будуць размяшчацца даследчыя лабараторыі, зоны для інкубацыі і акселерацыі стартапаў, цэнтр выпрабаванняў і дробнасерыйнай вытворчасці, зала дэманстрацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Аб'ект пабудаваны на Пекінскім праспекце за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Пяціпавярховы будынак агульнай плошчай каля 19 тыс. кв.м мае складаную геаметрычную форму ў выглядзе матэматычнага знака бесканечнасці.

Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, адкрыты сёння цэнтр - гэта ключавы і сістэмаўтваральны праект для парка. Стаўка робіцца на трансфармацыю навукова-тэхнічных дасягненняў, паколькі парк "Вялікі камень" - інавацыйны, высокатэхналагічны праект будучага. "Зыходзячы з гэтага, цэнтр задумваўся як пляцоўка, каб даць штуршок развіццю стартапаў, праектаў, якія могуць прайсці шлях ад ідэі да камерцыйнага ўвасаблення", - растлумачыў Аляксандр Ярашэнка.

Ужо створаны пул фінансавых удзельнікаў, якія дапамогуць стартапам. Акрамя таго, яны змогуць разлічваць на кансалтынгавую, юрыдычную, бухгалтарскую падтрымку. Але каб стаць суб'ектам інавацыйнай дзейнасці ў гэтым цэнтры, трэба будзе прайсці конкурсны адбор.

Суб'ектам інавацыйнай дзейнасці будуць прадастаўлены льготы, аналагічныя тым, якія ёсць у рэзідэнтаў парка. Праз два гады пры паспяховай рэалізацыі праекта яны могуць стаць рэзідэнтамі "Вялікага каменя".

"Мы прааналізавалі, што калі не падтрымліваць стартапы, то іх поспех складае ўсяго 15-20 працэнтаў. Але замежны вопыт, у тым ліку кітайскі, паказвае, што актыўнае садзейнічанне і падтрымка інавацыйных ідэй павялічвае гэты працэнт да 75-80 працэнтаў", - дадаў Аляксандр Ярашэнка.

Генеральны дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Янь Ган назваў адкрыццё гэтага цэнтра гістарычнай вяхой. "Гэта першы цэнтр супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў, які быў пабудаваны за мяжой за кошт кітайскай тэхніка-эканамічнай дапамогі. Гэта значыць, што Кітай падымаецца на яшчэ больш высокі ўзровень у галіне навукова-тэхнічнага і навукова - даследчага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі", - адзначыў Янь Ган.

Сярод тых, хто будзе працаваць у цэнтры, - Кітайска-беларускі інавацыйны цэнтр прамысловых тэхналогій, які створаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук правінцыі Гуандун (КНР). У І квартале 2021 года тут таксама пачне працаваць праграма "Іскра", якая будзе дапамагаць развіццю навукова-даследчых праектаў дзвюх краін.

Янь Ган упэўнены, што ў 2021 годзе ўсе плошчы інавацыйнага цэнтра будуць здадзены ў арэнду. "Спадзяюся, што ў нас яшчэ будзе другі цэнтр інкубацыі навукова-тэхнічных дасягненняў", - дадаў ён.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны амаль 70 рэзідэнтаў з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы