Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Спартыўнае свята «Мінская лыжня - 2021» пройдзе ў Раўбічах 13 сакавіка

12.03.2021

Спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2021" пройдзе 13 сакавіка ў РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Галоўнай падзеяй свята стане эстафета 4х1,6 км. На гэты раз яна пройдзе ў біятлонным фармаце. За медалі паспаборнічаюць дружыны вышэйшых органаў улады, цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Гонкі пачнуцца ў 11.00. Апошні забег запланаваны на 14.00. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў будуць уручаны Кубкі, медалі і прызы ад Мінспорту.

Для гледачоў і балельшчыкаў прадугледжана забаўляльная праграма. Каля ўвахода на трыбуны будзе іграць ваенны аркестр. Не дадуць сумаваць аніматары. Запланаваны выступленні зорак беларускай эстрады, работа разнастайных атракцыёнаў. Прадугледжаны масленічныя конкурсы, пераможцы ў якіх атрымаюць прызы ад Мінгарвыканкама. Жадаючыя змогуць праявіць сябе ў перацягванні каната, гіравым спорце, армрэслінгу і іншых дысцыплінах. Набыць сувеніры можна будзе ў час работы выстаўкі-кірмашу рамеснікаў.

Арганізатарамі зімовага спартыўнага свята выступаюць Міністэрства спорту і турызму, аховы здароўя, культуры, інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, абароны, МУС, МНС, Мінскія аблвыканкам і гарвыканкам.

Упершыню "Мінская лыжня" прайшла 16 лютага 1986 года, калі быў арганізаваны лыжны прабег на 15 км па маршруце Баравая - Раўбічы ўздоўж аўтамабільнай трасы Мінск - Віцебск. У ім прынялі ўдзел 12 тыс. чалавек.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы