Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Асобным катэгорыям работнікаў «Беларуськалія» прадастаўлена права на штомесячную даплату да зарплаты

18.03.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 90 "Аб штомесячнай даплаце". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, асобным катэгорыям работнікаў ААТ "Беларуськалій", якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, прадастаўлена права на штомесячную даплату да заработнай платы ў памеры не меншым за суму ўзносаў, што выплачваюцца работадаўцам на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Паводле закона "Аб прафесійным пенсійным страхаванні" з 1 студзеня 2009 года для работнікаў, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці, уведзена прафесійнае пенсійнае страхаванне. Работадавец выплачвае за такіх работнікаў дадатковыя ўзносы ў бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для фарміравання ў іх накапляльнай прафесійнай пенсіі.

Супрацоўнікам, у якіх стаж работы ў асаблівых умовах працы на 1 студзеня 2009 года склаў менш за палову ад патрабуемага для назначэння пенсіі, таксама прадастаўлена права выбару спосабу кампенсацыі за работу з асаблівымі ўмовамі працы - фарміраванне прафесійнай пенсіі або штомесячная даплата да заработнай платы ў памеры не меншым за суму ўзносу на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Тыя, у каго такі стаж склаў палову (і больш) ад патрабуемага для назначэння пенсіі, не могуць прэтэндаваць на такую даплату, яны маюць права звярнуцца за назначэннем датэрміновай пенсіі па ўзросце ў адпаведнасці з законам "Аб пенсійным забеспячэнні".

Указ дае магчымасць выплачваць па заявах работнікаў ААТ "Беларуськалій", занятых на падземных работах, на будаўніцтве шахт і руднікоў (па спісе работ і прафесій), якія маюць права на датэрміновую пенсію ў адпаведнасці з законам "Аб пенсійным забеспячэнні", кампенсацыю за работу ў асаблівых умовах працы замест фарміравання прафесійнай пенсіі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы