Будуць пазначаныя тэрыторыі, дзе неабходна высадзіць дрэвы. У Смалявіцкім лясгасе ўжо ўсё гатова. Ідзе запіс сярод валанцёраў і добраахвотнікаў. Усяго ў лясгасах вобласці плануюць высадзіць 25 мільёнаў дрэў. Толькі пад маладыя елкі і хвоі адведзена 5 тысяч гектараў. Больш актыўна аднаўляць лес плануюць у Лагойскім, Любанскім і Барысаўскім лясгасах.
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Крыніца: minsk-region.gov.by